Міністр замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі можа сёння страціць сваю пасаду.

Апоўдні ў Варшаве ў прэзідэнцкім палацы запланавана зацвярджэнне новых міністраў ва ўрадзе Матэуша Маравецкага.

Пра гэта паведаміла канцэлярыя прэзідэнта Польшчы. Чакаецца, што ў новым урадзе зменяць найменьш 5 і найбольш 10 міністраў.

Сваіх пасадаў таксама могуць пазбавіцца Анна Стшэжыньска, Ян Шышка, Константы Радзівіл і Анджэй Адамчык.

Беларускае Радыё Рацыя


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Leave a comment