Разламаныя лаўкі, перакуленыя сметнікі, разбітае шкло на аўтобусных прыпынках? Гэтага больш не будзе: солтыс вёскі Тшэбеж на захадзе Польшчы дзеліцца сваім ноў-хаў, пiша belsat.eu.

Гэтак цяпер выглядае прыпынак. Скрыншот з відэа “Polsat News”

 

Вандалы рэгулярна псавалі аўтобусны прыпынак у вёсцы. Паліцэйскіх патрулёў было замала, каб перадухіліць чарговыя акты вандалізму.

«Гэта мяне раззлавала, у рукі трапіла брашура фірмы, якая робіць баксёрскія грушы і я падумала: халера, папросту павесім такую грушу і няхай месяць яе, а не элементы прыпынку», – распавяла ў інтэрвʼю каналу «Polsat News» солтыс (стараста) вёскі Малгажата Семяновска.

Мясцовы жыхар разладоўвае стрэс на прыпынку. Скрыншот з відэа “Polsat News”

 

Цяпер прыпынак з баксёрскай грушай карыстаецца надзвычайнаю папулярнасцю ў мясцовых падлеткаў. Цягам апошняга тыдня навес на прыпынку а ні разу не пацярпеў ад вандалаў.

Чытайце па тэме:  Электричество в Украине в 2 раза дешевле, чем в Беларуси

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.