Такі законапраект прадставіла ў пятніцу Міністэрства юстыцыі Польшчы.

Фота мае ілюстрацыйны характар                                                                           pixabay.com/Public Domain/CC0

 

У Польшчы рыхтуецца новы закон аб рэпрыватызацыі – вяртанні законным уладарам маёмасці, канфіскаванай камуністычнымі ўладамі. Згодна з ім грамадзяне атрымаюць права на вяртанне ня толькі нерухомай, але й рухомай маёмасці – напрыклад, твораў мастацтва, паведамляе Польскае Радыё.

Пры гэтым мастацкія творы, уключаныя ў спіс помнікаў культуры (напрыклад, музэйныя экспанаты) вяртацца ня будуць.

Згодна з праектам закону, на працягу 6 месяцаў ворганы мясцовага самакіравання й музэі павінныя апублікаваць спісы маёмасці, якая падлягае рэпрыватызацыі. На тое, каб падаць заяву на зварот канфіскаванай камуністычнымі ўладамі маёмасці, нашчадкі былых уласнікаў будуць мець год.

У некаторых выпадках дзяржава атрымае права выкупіць рэпрыватызаваную маёмасць, аддаўшы ўласніку 20% рынкавага кошту гэтай маёмасці.

Чытайце па тэме:  Польша планирует построить забор на границе с Беларусью и Украиной

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.