Са складу ваеннай тэхнікі ў населеным пункце Дэбжна-Весь (Debrzno-Wieś) у Вялікапольшчы была скрадзеная зброя. Паводле неафіцыйных паведамленняў СМІ, скрадзеныя былі кулямёты й гранаты.

Здымак мае ілюстрацыйны характар               Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

 

Паліцыя пацьвердзіла, што на складзе кампаніі, якая займалася гандлем зброяй, адбыўся ўзлом і крадзеж. Склад размешчаны на тэрыторыі былога ваеннага аэрадрома ў вёсцы Дэбжна-Весь.

На ім захоўвалася ў асноўным выведзеная з эксплёатацыі аўтаматычная зброя й боепрыпасы. Некаторыя іншыя крыніцы пішуць таксама пра процітанкавую зброю й ракеты.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, скрадзеныя былі дзясяткі кулямётаў і гранаты.

Польскае Радыё

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: