Расея інтэнсіфікуе праграму замены прадукцыі Менскага заводу колавых цягачоў (МЗКЦ) сваёй тэхнікай.

Ілюстрацыйнае фота. Высокадакладны аператыўна-тактычны ракетны комплекс сухапутных войскаў “Іскандэр”

У гонар Дня Перамогі ў Расеі ў Набярэжных Чалнах адбылася першая публічная дэманстрацыя цягачоў «Платформа-О» вытворчасці завода спецыяльных аўтамабіляў «Ремдизель». Фактычна прадстаўлена альтэрнатыва беларускім машынам МЗКЦ, якія выкарыстоўваліся ў якасці шасі для шэрагу ракетных комплексаў, паведамляе Радыё Свабода.

МЗКЦ ад савецкіх часоў заставаўся асноўным пастаўшчыком транспартнай тэхнікі для аператыўна-тактычных ракетных комплексаў. Больш за 70% сваёй прадукцыі прадпрыемства рэалізуе ў Расеі, нязначная частка пастаўляецца ў Кітай, Турэччыну, Егіпет, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты.

На менскіх платформах перасоўваецца ўдарная зброя расейскіх Узброеных сілаў — сістэмы «Искандер», «Смерч», «Торнадо», «Тополь», «Тополь-М», «Ярс», «Рубеж», С-300 і С-400.

Нягледзячы на тое, што МЗКЦ на роўных правах з расейскімі вытворцамі ўдзельнічае ў мадэрнізацыі расейскай арміі, год таму прэм’ер-міністар Расеі Дзмітрый Мядзьведзеў заявіў пра паступовы перанос вытворчасці аўтамабільнага шасі з МЗКЦ на КамАЗ. Асноўнай прычынай названа тое, што Беларусь адмаўляецца прадаваць завод Расеі.

«Тры гады прадавалі нам гэты МЗКЦ, але так ні пра што і не дамовіліся. Не хочуць прадаваць — не трэба, мы на КамАЗе наладзім аналагічную вытворчасць», — сказаў тады кіраўнік расейскага ўраду.

У 2011 годзе Расея ўзняла пытанне інтэграцыі МЗКЦ у свой ваенна-прамысловы комплекс праз набыццё кантрольнага пакету акцый. Але далей за папярэднія пагадненні справа не пайшла — бакі не сышліся ў ацэнцы актываў і суме інвестыцыяў.

Чытайце па тэме:  Кремль доволен выборами в Думу: Путин получил вотум доверия от народа

Праз два гады Аляксандр Лукашэнка заявіў, што гатовы за кошт расейскіх грошай мадэрнізаваць прадпрыемства, правесці дадатковую эмісію акцыяў, якія гатовы быў прадаць Маскве, але пры гэтым не перадаючы нічога ва ўласнасць.

Расею такі варыянт не задаволіў, і на некаторы час размовы вакол продажу стратэгічнага прадпрыемства змоўклі. У 2015-м, наведваючы завод, Лукашэнка чарговы раз падвысіў градус супярэчнасцяў:

«Ніхто нічога прадаваць не будзе! Калі ў расейцаў ёсць мазгі і грошы — чаго ў іх насамрэч няма — хай самі вынаходзяць», — падсумаваў Лукашэнка.

Потым была прапанова памяняць прадпрыемства на нафтавае радовішча ў Расеі з аб’ёмам здабычы вуглевадароднай сыравіны не меней за 10 мільёнаў тон за год — фактычна палова ад таго, каб загрузіць магутнасці беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў. У Маскве падлічылі, што прыбытак ад падобнай здзелкі перавысіць 3 мільярды долараў на год, а гэта непараўнальна з дывідэндамі ад прыватызацыі МЗКЦ.

Па гарачых слядах і беларускія, і расейскія эксперты робяць выснову: аднамомантава перанесці вытворчасць такой складанай тэхнікі ў іншае месца наўрад ці магчыма, але за некалькі гадоў справіцца з пастаўленай задачай цалкам рэальна.

Вонкава сядзельныя цягачы, вырабленыя ў Набярэжных Чалнах, мала чым адрозніваюцца ад беларускіх аналагаў.


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.