Бронзавы помнік з’явіцца ў 200 гадавіну з дня смерці героя.  

Беларускае аб’яднаньне ў Швайцарыі

Да 200-годдзя з дня смерці Тадэвуша Касцюшкі ў швайцарскім горадзе Залатурн будзе ўсталяваны помнік герою. У гэтым горадзе Касцюшка некаторы час жыў і памёр. Ідэя належала беларускаму амбасадару ў Швайцарыі Андрэю Кулажанку, а рэалізацыя стала магчымай дзякуючы намаганням Аб’яднанню беларусаў Швайцарыі, паведамляе Польскае Радыё.

Адным з ініцыятараў усталявання помніка нацыянальнаму герою Беларусі, Польшчы і ЗША з’яўляецца намеснік старшыні Аб’яднання беларусаў Швайцарыі Аляксандар Сапега.Ён расказвае, што асацыяцыя ўжо два гады працуе над тым, каб адкрыць помнік. Урачыстасць плянуецца на 15 ці 21 кастрычніка. Дата будзе ўдакладнена.

А. Сапега: Ідэя паставіць помнік Тадэвушу Касцюшку нарадзілася ў 2010 годзе. Гэтым пачаў займацца былы амбасадар РБ Андрэй Кулажанка. На жаль, ён не паспеў завершыць ідэю. Перад ад’ездам у Беларусь ён запытаўся ў аб’яднання, ці яна не была б гатовая заняцца гэтым. Праца была арганізаваная так, каб помнік адкрыць у гэтым годзе, у 200 гадавіну з дня смерці Касцюшкі. Дызайн распрацоўваў я з мастаком.

Аляксандар Сапега пакуль не раскрывае імя мастака. Вядома, што помнік рабілі ва Ўкраіне. Гэта будзе бронзавая постаць, вышынёй 181 сантымэтар.

На адкрыцці помніка будзе прысутнічаць гарадзкая ўлада Залатурна, дзе, дарэчы, ёсць дом-музэй Тадэвуша Касцюшкі. Чакаюцца госці з амэрыканскай і польскай амбасад, беларусы з іншых краін. У цяперашні момант таксама ўзгадняецца канкрэтнае месца, дзе будзе ўсталяваны помнік.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...