На 22 траўня Праваабарончаму цэнтру “Вясна” вядома пра 16 фігурантаў справы “аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў”, якія застаюцца за кратамі. Толькі аднаму з іх не прад’яўлена дадатковае абвінавачванне, паведамляе ПЦ “Вясна”.

Частка 3 артыкула 293 КК “Масавыя беспарадкі”:

Навучанне ці іншая падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках, якiя суправаджаюцца ўчыненнем дзеянняў, прадугледжаных часткай першай гэтага артыкула, а таксама фiнансаванне цi iншае матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасці

– караюцца арыштам на тэрмін да шасці месяцаў або пазбаўленнем волі на тэрмін да трох гадоў.

Спіс затрыманых па справе “аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў”:

  1. Абрамаў Аляксей Анатольевіч, 1979 г.н.; затрыманы 21.03.2017, знаходзіцца ў СІЗА КДБ, 30.03.2017 прад’яўлена абвіначванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. (Таксама афіцыйна прад’яўлена абвінавачванне па арт. 287 КК).
  2. Бяляўскі Андрэй Валер’евіч, 1982 г.н.; затрыманы 21.03.2017, знаходзіўся ў СІЗА КДБ, 31.03.2017 прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. У першай дэкадзе красавіка пераведзены ў СІЗА-1. (Таксама праходзіць па справе, узбуджанай па арт. 287 КК).
  3. Данілаў Віктар Канстанцінавіч, 1987 г.н.; затрыманы 21.03.2017, знаходзіўся ў СІЗА КДБ, 31.03.2017 прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. 10.04.2017 пераведзены ў СІЗА-1. (Таксама афіцыйна прад’яўлена абвінавачванне па арт. 287 КК).
  4. Дундукоў Андрэй Вячаслававіч, 1985 г.н.; затрыманы 21.03.2017, знаходзіўся ў СІЗА КДБ, прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. Пераведзены ў СІЗА-1. (Таксама праходзіць па справе, узбуджанай па арт. 287 КК).
  5. Зімніцкі Аляксандр Антонавіч, 1991 г.н.; затрыманы 29.03.2017, знаходзіўся ў СІЗА КДБ; прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. Пераведзены ў СІЗА-1. (Таксама праходзіць па справе, узбуджанай па арт. 287 КК).
  6. Кавальчук Іван Віктаравіч, 1991 г.н.; затрыманы 23.03.2017, знаходзіцца ў СІЗА КДБ, 30.03.2017 прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. (Таксама праходзіць па справе, узбуджанай па арт. 287 КК).
  7. Комлік-Ямацін Андрэй Вячаслававіч, 1985 г.н.; затрыманы 21.03.2017, знаходзіцца ў СІЗА КДБ, прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. (Таксама праходзіць па справе, узбуджанай па арт. 287 КК).
  8. Кунцэвіч Сяргей Уладзіміравіч, 1985 г.н.; знаходзіўся ў СІЗА КДБ; прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. Пераведзены ў СІЗА-1.
  9. Лазоўскі Міраслаў Уладзіміравіч, 1973 г.н.; затрыманы 21.03.2017, знаходзіцца ў СІЗА КДБ, 31.03.2017 прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. (Таксама праходзіць па справе, узбуджанай па арт. 287 КК).
  10. Мароз Віктар Генадзьевіч, 1986 г.н.; затрыманы 03.04.2017, знаходзіўся ў СІЗА КДБ, прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. Пераведзены ў СІЗА-1. (Таксама праходзіць па справе, узбуджанай па арт. 287 КК).
  11. Новік Дзмітрый Мікалаевіч, 1978 г.н.; затрыманы 21.03.2017, знаходзіўся ў СІЗА КДБ, прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. 07.04.2017 пераведзены ў СІЗА-1.(Таксама праходзіць па справе, узбуджанай па арт. 287 КК).
  12. Пашкевіч Цімур Вітальевіч, затрыманы 21.03.2017, знаходзіцца ў СІЗА КДБ, прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. 29 красавіка пераведзены ў СІЗА-1. (Таксама афіцыйна прад’яўлена абвінавачванне па арт. 287 КК).
  13. Румянцаў Уладзімір Аляксандравіч, 1988 г.н.; затрыманы 21.03.2017, знаходзіўся ў СІЗА КДБ, 31.03.2017 прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. Пераведзены ў СІЗА-1.(Таксама праходзіць па справе, узбуджанай па арт. 287 КК).
  14. Стрыбульскі Сяргей Сяргеевіч, 1976 г.н.; затрыманы 21.03.2017, знаходзіўся ў СІЗА КДБ, 31.03.2017 прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. З 05.04.2017 знаходзіцца ў СІЗА-1. (Таксама праходзіць па справе, узбуджанай па арт. 287 КК).
  15. Фёдараў Уладзімір Валер’евіч, 1988 г.н.; затрыманы 29.03.2017, знаходзіцца ў СІЗА-1, прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. (Таксама афіцыйна прад’яўлена абвінавачванне па арт. 287 КК). 
  16. Яўдаха Аляксандр Анатольевіч, 1975 г.н.; затрыманы 21.03.2017, знаходзіцца ў СІЗА-1, 31.03.2017 прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. (Таксама афіцыйна прад’яўлена абвінавачванне па арт. 287 КК).

Вядома аб вызваленні наступных фігурантаў справы:

Палтаржыцкі Яўген Канстанцінавіч, 1987 г.н.; затрыманы 21.03.2017, знаходзіўся ў СІЗА КДБ, 30.03.2017 прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. (Таксама афіцыйна прад’яўлена абвінавачванне па арт. 287 КК). 19 траўня пераведзены пад хатні арышт.

Міхалькоў Мікалай Мікалаевіч, 1970 г.н.; кіраўнік клуба “Патрыёт” у Бабруйску; затрыманы 24.03.2017, знаходзіўся ў СІЗА КДБ, прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. Пасля быў пераведзены ў СІЗА-1. Адпушчаны 18 траўня.

Міхалькоў Ян Мікалаевіч (сын кіраўніка бабруйскага клуба “Патрыёт”), 1994 г.н.; затрыманы 21.03.2017, знаходзіўся ў СІЗА КДБ, прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. Пасля быў пераведзены ў СІЗА-1. Адпушчаны 29 красавіка.

Пальчэўскі Сяргей Аляксандравіч, затрыманы 22.03.2017, знаходзіўся ў СІЗА-1, прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. Адпушчаны 15.04.2017 пад падпіску аб нявыездзе.

Дашкевіч Зміцер Вячаслававіч, затрыманы 22.03.2017, першапачаткова ўтрымліваўся ў СІЗА КДБ, затым у СІЗА-1, 31.03.2017 было прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ.Адпушчаны 15.04.2017 пад падпіску аб нявыездзе.

Гурын Юрый Яўгенавіч, затрыманы 21.03.2017, адпушчаны з СІЗА-1 31.03.2017.

Кулініч Сяргей Уладзіміравіч, палітычны актывіст, паплечнік экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча, затрыманы 24.03.2017, адпушчаны з СІЗА КДБ 03.04.2017.

Васільеў Раман Ігаравіч, актывіст «Маладога фронту», затрыманы 23.03.2017, адпушчаны з СІЗА №1 01.04.2017.

Яроменак Уладзімір Мікалаевіч, актывіст «Маладога фронту», затрыманы 23.03.2017,адпушчаны з СІЗА №1 01.04.2017.

Крэмянецкі Дзмітрый Алегавіч, актывіст «Маладога фронту», затрыманы 23.03.2017,адпушчаны з СІЗА №1 01.04.2017.

Леўчанка Арцём Русланавіч, актывіст «Маладога фронту», затрыманы 22.03.2017, адпушчаныз СІЗА №1 01.04.2017.

Барсток Сяргей Пятровіч, затрыманы 21.03.2017, адпушчаны 31.03.2017.

Дукшт Вячаслаў Аляксандравіч, спецназавец з Мар’інай Горкі, затрыманы 21.03.2017,адпушчаны з СІЗА КДБ 31.03.2017.

Грэк Ілля Генадзьевіч, намеснік начальніка па ідэалогіі Смаргонскага памежнага атрада, затрыманы 21.03.2017, адпушчаны з СІЗА КДБ 31.03.2017.

Сцяпанаў Максім Сяргеевіч, затрыманы 21.03.2017, утрымліваўся ў СІЗА КДБ, адпушчаны 31.03.2017.

Саскевіч Аляксей Іванавіч, вайсковец з Мар’інай Горкі; затрыманы 24.03.2017, адпушчаны.


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.