У судзе Першамайскага раёна Мінска 17 сакавіка ў 9-30 пачаўся разгляд адміністрацыйнай справы актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Леаніда Кулакова. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў мітынгу недармаедаў, які адбыўся ў Мінску 17 сакавіка. Суддзя Анастасія Папко вынесла пастанову аб пакаранні актывіста штрафам ў памеры 50 базавых велічынь па частцы 3 артыкула 23.34 КаАП.

REUTERS/Vasily Fedosenko

Маю Навумаву таксама пакаралі штрафам зу памеры 20 базавых велічынь за тую ж самую акцыю 17 сакавіка. Суддзя С. Чараповіч.

У гэтым жа судзе адбудзецца разгляд справы актывісткі Вольгі Маёравай (11-00). Прысуд – 50 базавых велічынь па ч. 3 арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Суддзя – Чараповіч.

Такі самы штраф (50 базавых) атрымала ад суддзі А. Папко Вольга Нікалайчык.

Галіна Лагацкая чамусці не пакараная штрафам, а арыштаваная на 10 сутак. Актывісты сабралі ёй ежы і гігіенічныя сродкі проста ў залі суда.

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска ў 12-00 – разгляд адміністрацыйнай справы Яўгена Батуры і Алекса Кліменкі, таксама за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

У гэтым за судзе будуць судзіць лідэра прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча. Суддзя Вікторыя Шабуня вынесла пастанову – пакараць штрафам у памеры 50 базавых велічынь.

Суддзя Вікторыя Шабуня першай разгледзела справу Алекса Кліменкі. Ён не з’явіўся у судзе. Выступіў сведка намеснік начальніка Маскоўскага РУУС Сяргей Астаф’еў і ўчастковы інспектар А. Леўшуноў. Пастанова – штраф у памеры 50 базавых велічынь.

Чытайце па тэме:  "Наша революция не победила, но герои революции у нас есть". Речь Алексиевич на Нобелевском банкете

Яўгена Батуру судзяць за ўдзел у абароне тэрыторыі забудовы ў Курапатах, і яшчэ па нейкім іншым пратаколе. Сведка па справе будаўнік Хабалкін, кажа, што Батуру ніколі не бачыў, проста падпісаў запоўнены пратакол. Ён з ім нават не знаёміўся.  Суддзя будзе рабіць запыт у Савецкі РАУС, каб высветліць, для чаго Жэню выклікалі туды 2 сакавіка.

“Я б не хацела, каб яшчэ адзін працэсуальны дакумент усплыў па гэтай справе”, – кажа суддзя. Жэню запрашаюць падыйсці ў суд 22 сакавіка ў 14.30.

У судзе Маскоўскага раёна горада Менска ў 11-00 пачаўся разгляд адміністрацыйнай справы грамадзянскага актывіста «Zмены» Паўла Вінаградава. Па інфармацыі Белсата, адміністрацыйная справа распачатая за ўдзел актывіста ў акцыі пратэсту 17 лютага. На судовае паседжанне Павел прыходзіць не збіраўся і не прыйшоў. Суддзя Віктар Казак выдаліўся на перапынак да абвяшчэння пастановы, якое адбудзецца а 12:30. Прысуд — 50 базавых.

Яшчэ адзін актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Максім Вінярскі паведаміў праваабаронцам, што ў Фрунзенскім судзе Мінска сёння павінны разглядацца два адміністрацыйныя пратаколы па арт. 23.34 КаАП, складзеныя на яго за ўдзел у акцыі 17 лютага. Вінярскі не збіраецца йсці на суд, таму рашэння па сваёй справе пакуль ня ведае.

Магчыма таксама, што ў судзе Партызанскага раёна разгляддаецца, альбо разгледжаная справа Антона Жылко па ч.3 арт.23.34 КаАП за ўдзел у абароне тэрыторыі забудовы ў Курапатах.

Чытайце па тэме:  "Народная воля" судится с Министерством информации

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.