У канцы мінулага года мост, які злучаў Жыткавічы з Туравам, трэснуў. Планавалася, што людзей з берага на бераг змогуць дастаўляць маторныя лодкі, але на справе, калі Прыпяць разлілася і пойма ракі ўяўляе сабой ледзяную кашу, рабіць гэта амаль немагчыма.


Таму людзі пускаюць у ход новыя крэатыўныя спосабы транспарціроўкі.

Так, напрыклад, ад сёння людзей перапраўляў коўш пагрузчыка.

«Пантон то прыбіраюць, то ставяць, і лодкі не могуць пад’ехаць да часовай дарогі. Таму вырашылі каўшом перапраўляць людзей да рэчкі, а там ужо грузіць іх на вайсковую лодку», — паведаміў «Нашай Ніве» чытач Уладзімір.

Чытайце па тэме:  Новый объездной мост через Припять возведут к середине марта
Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: