Каля 150 чалавек прыняло ўдзел у мерапрыемстве ў гонар абвяшчэньня Радай БНР незалежнасьці Беларусі.

Збор удзельнікаў каля помніка Т.Касьцюшку ў Варша

Збор удзельнікаў каля помніка Т.Касьцюшку ў Варшаве
radyjo.net/Я.Смялоўская

 

Апоўдні па галоўных вуліцах Варшавы, ад помніка Тадэвушу Касьцюшку да помніка Адаму Міцкевічу з бел-чырвона-белымі сьцягамі ішлі беларускія студэнты, навуковыя супрацоўнікі беларускіх ВНУ, беларусы, якіх лёс кінуў у Польшчу, палякі – прыхільнікі беларускай справы, а з блакітна-жоўтымі сьцягамі – украінцы.

Гісторыю БНР у савецкі час хавалі ад народу, казаў прафэсар Алесь Краўцэвіч: “Я вучыўся ў савецкім унівэрсытэце ў 70-80 гады. Мы ніколі ня чулі пра гэтую падзею на лекцыях прафэсараў-камуністаў гісторыі Беларусі. І скончыўшы ўнівэрсытэт – гістарычны факультэт з чырвоным дыплёмам – я пра гэтую падзею ня ведаў. Беларуская Народная Рэспубліка – гэта была ня проста голая дэклярацыя – гэта быў акт нараджэньня нацыі.”

Дэпутат польскага Сэйму ад “Грамадзянскай Пляформы” Анджэй Галіцкі падкрэсьліў, што цэлая дэмакратычная Польшча сёньня з беларусамі, бо «няма вольнай Эўропы бяз вольнай Беларусі».

Алесь Зарэмбюк (Беларускі дом) (зьлева) і (справа) Анджэй Галіцкі (Грамадзянская плятформа)

 

Ад імя ўкраінцаў, якія таксама прыйшлі падтрымаць беларусаў, выступіла Наталка Панчэнка,вядомая актывістка Эўрамайдану: “Сёньня мінае ўжо сотая гадавіна з таго дня, калі Беларусь стала незалежнай, але на жаль, да сёньня вы сваю незалежнасьць, так як і мы, мусіце адстойваць. Сёньня на гэтай плошчы сабраліся тыя, каму ня ўсё роўна”.

Пасьля шэсьця арганізатары запрасілі ўдзельнікаў прыняць удзел у гульні, прысьвечанай Беларускай Народнай Рэспубліцы.

25 сакавіка 1918 году Рада БНР прыняла Трэцюю ўстаўную грамату, у якой абвясьціла незалежнасьць Беларусі.

Польскае Радыё

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: