З крамы злачынца вынес ювэлірных вырабаў і гадзіннікаў на 700 тыс. злотых.

У адным з буйнейшых у Варшаве гандлёвых цэнтраў Arkadia мужчына (на фота ў шапцы й куртцы) абрабаваў ювэлірную краму ў галівудзкім стылі. Паводле варшаўскай паліцыі, з крамы злачынца вынес ювэлірных вырабаў і гадзіннікаў на 700 тыс. злотых (166 тыс. эўра).

За некалькі гадзін да крадзяжу мужчына правёў разведку ў краме, знаёмячыся з размяшчэньнем сыгнальных сыстэм і пляніроўкай. Калі вечарам гандлёвы цэнтар зачыняўся, мужчына схаваўся ў адным з туалетаў. Пасля гэтага па вэнтыляцыйным канале, які знаходзіцца ў падвясной столі, ён прабраўся ў буцік і скраў каштоўны тавар.

Паводле паліцыі, пасля гэтага ён такім жа чынам вярнуўся ў туалет, дзе й пачакаў да раніцы, пакуль гандлёвы цэнтар адкрыюць.

Праваахоўныя органы просяць грамадзян, якія нешта ведаюць пра злачынства, мужчыну альбо яго пазналі, паведаміць пра гэта ў бліжэйшы камісарыят паліцыі.

фота з відэаназірання: Komenda Stołeczna Policji

Польскае Радыё

Чытайце па тэме:  У Варшаве пройдзе канферэнцыя АБСЕ па чалавечым вымярэнні

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.