Не ўсе жадаючыя выдаўцы змаглі прыехаць на кірмаш, таму што не хапіла месца, але беларусы прысутнічаюць.

Фота Яраслава Іванюка

 

У Варшаве праходзіць ХХVІ Кірмаш гістарычнай літаратуры, у якім прымае ўдзел больш за 220 выдавецтваў. Мерапрыемства падзеленае на секцыі: музейная, бібліятэчная й букіністычная, паведамляе Польскае радыё.

У мінулыя гады на працягу чатырох дзён кірмаш наведвала больш за 30 тыс. чытачоў. Паводле дырэктара мерапрыемства Вальдэмара Міхальскага, сёлета арганізатары плануюць прыняць не меншую публіку.

Дарэчы, не ўсе жадаючыя выдаўцы змаглі прыехаць на кірмаш, таму што не хапіла месца. Дырэктар Міхальскі пры гэтым зазначыў, што задаволены прысутнасьцю беларускіх удзельнікаў.

Фота Яраслава Іванюка

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: