19-30 верасня ў Варшаве пройдзе канферэнцыя АБСЕ па чалавечым вымярэнні.

obse

У рамках канферэнцыі запланавана 18 пленарных сесій – па дзве на дзень, а таксама паралельныя мерапрыемствы, якія даюць удзельнікам магчымасць абмеркаваць пытанні, якія не былі цалкам ахопленыя падчас працоўных паседжанняў, паведамляе ПЦ “Вясна”.

22 верасня прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацый – Асамблеі НДА, ПЦ “Вясна”, Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend, Беларускай асацыяцыі журналістаў і кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” пры падтрымцы Беларускага Дома правоў чалавека імя Барыса Звозскава правядуць паралельнае мерапрыемства па выніках парламенцкіх выбараў у Беларусі. Удзельнікі гэтага мерапрыемства – кіраўнік ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі, каардынатар кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч, экс-старшыня БАЖ Жанна Літвіна, дырэктар Lawtrend Вольга Смалянка, мадэратарам выступіць юрыст Асамблеі НДА Юрый Чавусаў.

Удзел у мерапрыемствах канферэнцыі каардынатара кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэя Палуды запланаваны на 28 верасня. Тэма яго выступу будзе датычыцца смяротнага пакарання ў Беларусі ў дачыненні да прадстаўнікоў рома і мовы варожасці пры асвятленні падзей у дзяржаўных СМІ, што спрыяе дыскрымінацыі і росту нецярпімасці ў грамадстве.

Дададзім, што Нарада па разглядзе выканання абавязальніцтваў усіх дзяржаў-удзельніц АБСЕ ў сферы чалавечага вымярэння з’яўляецца найбуйнейшай у Еўропе штогадовай канферэнцыяй па правах чалавека і дэмакратыі. Арганізатар мерапрыемства Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ прадастаўляе платформу 57 дзяржавам-удзельніцам АБСЕ, партнёрам па супрацоўніцтве, структурам АБСЕ, грамадзянскай супольнасці, міжнародным арганізацыям для падвядзення вынікаў выканання дзяржавамі абавязацельстваў АБСЕ па чалавечым вымярэнні, абмеркавання звязаных з гэтым праблемаў, абмену перадавым вопытам і выпрацоўкі рэкамендацый па правядзенні далейшых паляпшэнняў.

Чытайце па тэме:  Рассмотрение в суде жалобы Елены Тонкачевой продолжится 12 января

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.