У Віцебску гарэў інтэрнат прадпрыемства “Белпошта” па вуліцы Ільінскага. Здарэнне адбылося ўвечары 16 снежня. Выратавальнікі эвакуявалі 57 чалавек. У выніку пажару пашкоджаная маёмасць у адным з пакояў на чацвёртым паверсе. Ніхто з людзей не пацярпеў. Прычыны пажару высвятляюцца.

Усяго за мінулыя суткі ў Віцебскай вобласці зарэгістравана шэсць пажараў. Ёсць і ахвяры — у вёсцы Пастушкі Сенненскага раёна на пажары ў жылым доме загінула двое мужчын. У вёсцы Язна Мёрскага раёна гаспадыня дома, у якім адбылося ўзгаранне, была ўратаваная, паведамляе Еўрарадыё са спасылкай на прэс-службу Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: