У Воршы распрацоўваецца новы генеральны план, які вызначыць, якім будзе горад да 2030 года. Сярод прапаноўваемых архітэктарамі пунктаў ёсць і скандальны: плануецца пабудаваць дзве дарогі, якія пройдуць наўпрост па месцах масавых сталінскіх расстрэлаў на Кабыляцкай гары і каля Магілёўскай шашы, пiша Беларускае Радыё Рацыя.

– Архітэктары не прадумалі, – распавядае аршанскі краязнаўца і грамадскі актывіст Ігар Казмерчак. У Воршы будуць дзве дарогі, якія пройдуць па месцах пахаванняў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Адна пройдзе наўпрост па Кабыляцкай гары. А другая – па Магілёўскай шашы. Па праекце, абедзве дарогі пройдуць акурат па расстрэльных ямах. Дзеля справядлівасці трэба сказаць, што і не ўсе чыноўнікі згодныя з гэтым планам. Ён адназначна будзе карэктавацца. У панядзелак збярэцца аршанская кааліцыя дэмакратычных сіл, каб выказаць і свае прапановы. Я спадзяюся, што гэтыя дарогі мы зможам перанесці.

Праект генеральнага плана Воршы прадугледжвае таксама і далучэнне да горада 11-тысячнага горада Барань. Акрамя таго, вялікія пытанні выклікае далейшае будаўніцтва новага жылля. Але, як са здзіўленнем адзначыў Ігар Казмерчак, за два тыдні папярэдняга абмеркавання генплана ніхто з аршанцаў не прынёс свае прапановы ў райвыканкам. У панядзелак грамадскія актывісты Воршы складуць спіс сваіх прапаноў.


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.