На міжнародным фестывалі OPEN абмеркавалі, як зрабіць нашы мястэчкі і вёскі прывабнымі для беларусаў і замежнікаў.
brend
На фестывалі OPEN, які да 21 чэрвеня праходзіць у сталічным “Прэзідэнт-гатэлі” ганаровыя госці абмяркоўвалі ў тым ліку праблему стварэння эфектыўных брэндаў Мінска і іншых беларускіх мясцовасцяў. Доўга дзяліліся досведам і тлумачылі, чаму такія вялікія гарады, як наша сталіца, дагэтуль не ўмеюць сябе раскруціць.

Напрыканцы абмеркавання нечаканая ідэя азарыла дырэктара музейнага комплексу “Дудуткі” Сяргея Дзюкарава. Ён шматзначна паказаў на белы аркуш паперы фарматам А4 і сказаў, што вось такая чысціня ― гэта тое, што найперш заўважаюць расіяне ў беларускай сталіцы. У той жа час, як ні дзіўна, пра чысціню кажуць і турысты з Захаду.

“OPEN ― гэта адзіны ў свеце фестываль, які займаецца пытаннямі тэрытарыяльнага маркетынгу і брэндынгу, ― кажа Уладзіслаў Іванскі, старшыня Савета дырэктараў групы кампаній SATIO, якая арганізавала мерапрыемства. ― Быў падобны фестываль у Польшчы, але ў гэтым годзе ён ўжо не праходзіць. Адзначу, што накірунак тэрытарыяльнага маркетынгу і брэндынгу дынамічна развіваецца ва ўсім свеце, але ў Беларусі знаходзіцца ў пачатковым стане”.

brend1

У конкурсе па тэрытарыяльным маркетынгу і брэндынгу ўдзельнічае больш за тры дзясяткі прац. Сярод іх — вытворцы рознай прадукцыі, аўтазапраўкі і музейныя комплексы, будаўнічыя кампаніі і многія іншыя.

У журы з’ехаліся эксперты з розных краін. Напрыклад, іспанец Ганзала Вілар з Bloom Consulting, гарадскі архітэктар з Нідэрландаў Джордзі Ван Сэвэнтэр, кіраўнік Рыжскага бюро па развіцці турызму Рыгор Памяранцаў і многія іншыя.

brend2

Абмяркоўваючы Мінск і іншыя беларускія тэрытарыяльныя адзінкі, спецыялісты амаль аднагалосна сцвярджалі, што мясцовы патэнцыял не раскрыты. Дырэктар кансалтынгавай кампаніі IPR Belarus Наталля Грамадскіх выказалася, што чыноўнікі нібыта звярталі ўвагу на праблему, ініцыявалі для гэтага круглыя сталы і экспертныя рады. Аднак ніводную канцэпцыю так і не ажыццявілі, баючыся ініцыятывы.

Нагадаем, што група кампаній SATIO, якая ладзіць фестываль OPEN, арганізоўвае і шырокавядомы конкурс “Брэнд года”.

Крыніца: Еўрарадыё

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...