Дактары дыягназавалі расколіну чэрапа ў сямнаццацігадовага Васіля Дземідовіча. Хлопца ўдарыў бітай невядомы раварыст — бо той не саступіў дарогі. Інцыдэнт здарыўся 19 чэрвеня на вуліцы Пятра Глебкі ў Мінску.

bita

Бацька пацярпелага хлопца Аляксандр Дземідовіч расказаў «Свабодзе»:

«Сын у шпіталі. У яго зрушэнне мозгу, і знайшлі трэшчыну. Трэшчына — над вокам, дзе быў удар. Бралі пункцыю мозгу. Дзякуй Богу, кроў у мозг не патрапіла. Лекары спадзяюся, што ўсё будзе добра. У міліцыі прынялі заяву, і ўжо шукаюць гэтага чалавека. Сказалі, што завядуць крымінальную справу», — сказаў Аляксандр Дземідовіч.

Паводле сваячкі пацярпелага Ганны Несцяровіч, інцыдэнт адбыўся непадалёк ад царквы, на вуліцы Пятра Глебкі.

«Мой пляменнік Васіль — фатограф-пачатковец. Ён дамовіўся са знаёмай дзяўчынай парабіць фота. Яны ішлі па вуліцы, па ходніках, і там пазначана было, што з аднаго боку частка для ровараў. Ён прызнае, што ішоў па сцежцы, але, кажа, людзі перад імі ішлі павольна, ды іх трэба было абысці. Потым ён убачыў, як едзе нейкі раварыст. Той, чамусьці, пачаў набіраць хуткасць, і ў Васіля, як ён кажа, проста разгубіўся, не ведаў, што рабіць. У апошні момант Васіль паспрабаваў усё ж ухіліцца, але той усё роўна яго зачапіў. Вася ўстояў, а раварыст паваліўся. Калі ён падымаўся, дык крычаў: „Што, я мушу цераз цябе пераскокваць?“

Чытайце па тэме:  Олесе Садовской угрожают реальным сроком?

Пра гэта кажа Васіль і дзяўчына, з якой ён ішоў. Раварыст падняўся, узяў торбу і пачаў вымаць з яе біту. І тут Вася, як ён кажа, зразумеў, што той зараз ударыць яго гэтай бітай, і трэба ўцякаць. Ён перадаў свой фотаапарат дзяўчыне, бо апарат вельмі дарагі (ён толькі што яго набыў), але ў апошні момант усё ж не ўцёк. Кажа, падумаў, што тады дастанецца гэтай дзяўчыне, а гэта будзе не па-мужчынску — уцячы. Але, кажа, ніколі б не падумаў, што той ударыць яго наўпрост па галаве, як адбылося. Вася ад удару страціў прытомнасць і паваліўся на траву, а людзі, якія ехалі па дарожцы, кажуць, што чулі ўдар. Яны потым сфатаграфавалі гэтага чалавека, калі ён ішоў па дарожцы. Той з’ехаў, а людзі аказалі Васілю першую дапамогу і выклікалі хуткую і міліцыю. І я заставаліся з ім да таго, як прыехаў бацька», — распавяла Ганна.

Ганна Несцяровіч сама ездзіць на ровары. Яна згодная з тым, што не вельмі прыемна, калі людзі на ходніках не саступаюць дарогі, але рэагаваць на такія паводзіны раварысту трэба адэкватна і цывілізавана.

«Гэта проста нематываваная агрэсія. Магчыма і Васіль у нечым вінаваты, што аказаўся на той дарожцы, і раварыст мог яго абʼехаць ці спыніцца. Але дахадзіць да таго, каб біцца бітай? Гэта варʼяцтва! Прытым, не выключана, што біта аказалася ў яго невыпадкова, што ён мог рыхтавацца да такіх падзей, і ў гэтым самае горшае. Тады невядома, колькі яшчэ людзей ён можа пакалечыць».

Чытайце па тэме:  Константин Жуковский понес жалобу в облисполком, а получил 10 суток ареста

У аддзеле крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС адмовіліся паведаміць карэспандэнту, ці завялі крымінальную справу паводле заявы Васіля Дземідовіча.


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Leave a comment