У горадзе Манчэстэр у паўночна-ўсходнім рэгіёне Злучаных Штатаў паўстала першая фабрыка.

pixabay.com/CC0 Creative Commons

 

У будынках старога швейнага завода ў горадзе Манчэстэр у паўночна-ўсходнім рэгіёне Злучаных Штатаў паўстала першая фабрыка. Тут масава будуць вырабляцца тканкі чалавека, неабходныя для трансплянтацыі, паведпмляе Польскае Радыё са спасылкай на onet.pl.

Аўтарам гэтага амбіцыйнага праекту з’яўляецца Дын Камен, стваральнік самаходных самакатаў Segway і шэрагу іншых вынаходак. Яго падтрымлівае ў гэтым нават Пэнтагон.

Тэхналёгія вытворчасці тканак у лябараторыях ужо распрацаваная, ня вырашанай праблемай застаецца выкарыстанне яе ў прамысловым маштабе.

Камен стварыў незвычайную кааліцыю, у якую запрасіў кампаніі, якія спэцыялізуюцца ў галіне прамысловай аўтаматызацыі і праграмаванні, лябараторыі і ўнівэрсытэты, якія рыхтуюць спэцыялістаў для гэтага праекта. Дын Камен забяспечвае таксама фінансаванне.

Чытайце па тэме:  Польскія лекары правялі перасадку органаў шыі
Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: