У менскай кватэры ўдавы народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна ў ліпені адключылі электрычнасьць за нясплату. Запазычанасьць за сьвятло складае 917 рублёў.

Але ўжо сёння вечарам электрычнасць зноў падключылі.

«Калі нешта пераплацяць, гэта ня страшна. Таму што мы ня ведаем, як далей будзе разьвівацца сытуацыя, каб яна не паўтарылася зноў», — сказала Свабодзе Эла Дзьвінская, якая апякуецца Валянцінай Барадулінай.

Дзьвінская разам з другой жанчынай прыносіць Валянціне Міхайлаўне гарачую ежу. Кажа, сытуацыя не адбілася на самаадчуваньні ўдавы народнага паэта.

«Яна так [пачуваецца] звычайна. Слабей і слабей трошкі, ну нармальна па хаце рухаецца. Як бы так ня страчвае прысутнасьці духу, яна такая аптымістка па натуры. І гэта не адбілася на яе самаадчуваньні, таму што ўвесь час мы да яе прыходзім, вось і яшчэ адна жанчына, і прыносім ёй ежу. Мы яе запэўнілі, што дапаможам. Яна трошкі супакоілася і не губляе прысутнасьць духу».

Дзьвінская кажа, што ў далейшым Валянціне Міхайлаўне спатрэбіцца і іншая дапамога і просіць ахвотных пакінуць свае кантакты праз фэйсбук.

Валянціна і Рыгор Барадуліны пражылі разам 53 гады. Народны паэт памёр 2 сакавіка 2014 году ў сваёй кватэры ў Менску ад шматгадовай хваробы Паркінсона.

Барадулін — апошні беларус, якому надалі званьне Народнага паэта (у 1992 годзе). У 2006 годзе Рыгор Барадулін быў намінаваны на Нобэлеўскую прэмію ў літаратуры за зборнік вершаў «Ксты».​

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...