Пасля выхаду кнігі Вячаслава Шведа “Рэквіем паўстанцам 1863-1864 гг. Гродзенская губерня” з аўтарам звязалася спадчаніца Віктара Старжынскага. Жанчыну вельмі цікавіць радаслоўная свайго продка. Мяркуем, паўстанцкі эпізод яго жыцця будзе цікавы і чытачам Беларускай праўды.

Фото с сайта historykon.pl

 

У перадпаўстанцкі час 1861-1862 гг. мясцовае дваранства Беларусі і Літвы спрабавала дамовіцца з цэнтральнай расійскай уладай і выгандляваць у яе тое, што калісьці абяцаў, але не даў імператар Аляксандр І. Старжынскі падаў цэлы шэраг запісак Валуеву, Мілюціну, імператару Аляксандру ІІ, вялікаму князю Канстанціну Мікалаевічу, намесніку Каралеўства Польскага. Падчас паўстання Старжынскі ўваходзіў у партыю “белых”, якая спадзявалася на замежную дапамогу і не хацела падымаць сялянскія масы.

Знойдзеная ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў Гродне справа ўтрымоўвае матэрыял аб пераследзе Старжынскага. Генерал-губернатар Назімаў тэлеграмай №38 з Вільні 20.03 (01.04).1863 г. даводзіў гродненскаму губернатару: “В следствие предложения Министра Внутренних Дел поручаю Вам объявить исправляющему должность Губернского Предводителя Графу Старжинскому что впредь до разрешения, ему воспрещён выезд из Гродно. Генерал Адъютант Назимов». Распіска Старжынскага ёсць у справе ад 12.(24).04.63. – абавязаўся не адлучацца з месца жыхарства.

20.05. (1.06).1863 г. літоўскі генерал-губернатар М.М. Мураўёў загадаў гродзенскаму губернатару У.А. Бобрынскаму арыштаваць Старжынскага і даставіць яго ў Вільну да каменданта, зрабіць у кватэры яго дэталёвы вобыск, праглядзець яго паперы – і тыя, якія будуць «предосудительного содержания», даслаць генерал-губернатару. Знайшлі 24.05 (5.06).1863 двухствольнае ружжо і два рэвальверы, баявыя патроны. У гэты ж дзень пасажырскім цягніком яго адправілі ў суправаджэнні жандарскага афіцэра ў Вільну. Сядзеў у Віленскай цытадэлі, паўтара года – у Бабруйскай крэпасці, а затым высланы ў Варонежскую губерню.

Прафесар гісторыі Вячаслаў Швед, для Беларускай праўды

Creative Commons License
This work is licensed under a Creative Commons Attribution-ShareAlike 4.0 International License.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: