Памочнік дзяржсакратара ЗША па еўрапейскіх справах Уэс Мітчэл нечакана сыходзіць са свай пасады.

Уэс Мітчэл, архіўнае фота, AP

 

“Яшчэ зусім нядаўна Мітчэл наведваў Беларусь, сустракаўся з Лукашэнкам. Менавіта яму Макей паведаміў пра скасаванне абмежаванняў на колькасць дыпламатаў у амбасадзе ЗША ў Менску. З улікам таго, як цяжка прымаюцца кадравыя рашэнні ў адміністрацыі Трампа, сыход Мітчэла можа адмоўна адбіцца на дынаміцы нармалізацыі беларуска-амераканскіх адносінаў”, – адзначае былы беларускі дыпламат Валерый Кавалеўскі.

Былы дыпламат у інтэрв’ю Беларускай праўдзе казаў, што “Мінску і Вашынгтону належыць прыкласці нямала намаганняў, каб зрабіць двухбаковыя стасункі сапраўды нармальнымі і паўнавартаснымі”.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...