Пачынае працу тэлевышка, усталяваная на мяжы з анэксаваным Расbяй Крымам, паведамляе Польскае Радыё.

pixabay.com/Public Domain/CC0

 

Жыхары паўночнай часткі Крымf могуць глядзець украінскае наземнае тэлебачанне. Трансляцыю пачала тэлевышка, пабудаваная пры мяжы з анэксаванай Расbяй тэрыторыяй. Лічбавы сігнал высылае рэтранслятар, які знаходзіцца ў паселішчы Чангар у Херсонскай вобласці. Дзякуючы яму, жыхары Краснаперакопскага й Джанкойскага раёнаў Крыму могуць глядзець 5 каналаў украінскага тэлебачання.

Трансляцыя радыёсігнала на Крым пачалася ў лютым гэтага года. Радыёвышка, усталяваная ў Херсонскай вобласці, дазваляе жыхарам паўночнага Крыма прымаць украінскія радыёперадачы на ўльтракароткіх хвалях.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...