Новазаводзкі раённы суд Чарнігава абраў для затрыманага летась ў лістападзе  беларуса Вячаслава Кушнера экстрадыцыйны арышт для перадачы Беларусі.

© Shutterstock

 

Як вынікае з адпаведнага судовага рашэньня, Вячаслаў Кушнер будзе знаходзіцца ў следчым ізалятары да фактычнай экстрадыцыі ў Беларусь, але ня больш як да 27 снежня 2018 году. Такое рашэнне ўхвалена пасля атрыманага ў снежні 2017 году Генэральнай пракуратурай Украіны адпаведнага звароту беларускага боку.

На судовым паседжанні Кушнер назваў абвінавачанні беларускага боку «сфабрыкаванымі» і ціскам на яго і беларускага бізнэсоўца, заснавальніка групы кампаній «Сармат-СТІ» і вядомага блогера Аляксандра Кныровіча (затрыманы ў Беларусі летась у студзені паводле абвінавачанняў у нясплаце падаткаў у асабліва вялікім памеры — РС).

Стала вядома, што ўжо пасля затрымання Вячаслаў Кушнер звярнуўся да міграцыйных органаў Украіны з заявай на атрыманне статусу ўцекача ва Ўкраіне.

У Беларусі Вячаслаў Кушнер абвінавачваецца ў «здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных часткай 2 артыкулу 431 Крымінальнага кодэксу Беларусі за сыстэматычную перадачу хабараў, у тым ліку і вялікіх памерах, дырэктару ТАА «АНШАНС ПЛЮС». Факты перадачы хабару зафіксаваныя 6 чэрвеня і 24 снежня 2014 году, а таксама 21 траўня 2015 года. У верасні 2017 году ў дачыненні да Вячаслава Кушнера беларуская пракуратура санкцыянавала ягоны арышт.

Грамадзянін Беларусі Вячаслаў Кушнер знаходзіўся ва Ўкраіне легальна з канца 2016 году, а ў кастрычніку 2017 году атрымаў пасведчанне на сталае пражыванне ва Ўкраіне. Да затрымання ў Чарнігаве ён працаваў намеснікам дырэктара пра продажах і маркетынгу ўкраінскага таварыства з абмежаванай адказнасцю «ІНКО-ФУД БЕРДИЧІВ».

Радыё Свабода

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: