Кандыдат палітычных навук Яўген Магда з Украіны тлумачыць, чаму пацалункі з Пуціным не дапамогуць зберагчы суверэнітэт Беларусі і чаму нашая краіна ўжо сталася абʼектам гібрыднай агрэсіі. Прапануем вашай увазе найважнейшае з публічнай лекцыі «Гібрыдная агрэсія: актуальныя ўрокі», што адбылася ў Менску.

Яўген Магда

Лаяльнасць улады – не гарантыя ад агрэсіі

Яўген Магда перакананы, што лаяльнасць улады Крамлю не дае ніякіх гарантыяў ад гібрыднай агрэсіі Расеі. «На што ўжо ручны быў Віктар Януковіч, але і гэта не зберагло», – кажа эксперт. «Ці прымяраць гэты факт на Беларусь – вырашаць вам», – адзначыў палітолаг.

Яўген Магда адзначае, што ўлада абавязкова мусіць вызначыць тую сацыяльную праслойку, на якую мяркуе абапірацца ў выпадку гібрыднай агрэсіі. Бо дзейнае кіраўніцтва не заўсёды можа, ды хоча абараняць краіну.

Эксперт адзначае, што беларускія ўлады прадугледзелі магчымасць гібрыдных пагроз у новай Ваеннай дактрыне. «Аднак Ваенная дактрына зможа спрацаваць не заўсёды», – падкрэсліў эксперт.

Гібрыдная агрэсія ўжо прысутнічае ў Беларусі

Яўген Магда перакананы, што гібрыдная агрэсія – факт беларускіх рэаліяў. У Беларусі дамінуюць расейскія СМІ. Калі расейская прапаганда падрыхтуе чарговы серыял кшталту «Хроснага бацькі», то беларускія ўлады змогуць заблакаваць ягоны паказ на Беларусь. Аднак апошнім часам плынь расейскай прапаганды мае вялікі ўплыў свядомасць беларусаў.

Крэмль увесь час імгненна рэагуе на любыя праявы самастойнасці Менску.

Чытайце па тэме:  Киев планирует религиозный рейдерский захват?

Інфармацыйная істэрыя вакол беларуска-расейскіх вучэнняў «Захад-2017» таксама з’яўляецца фактарам гібрыднай агрэсіі.

Украіна выстаяла

Расея разлічвала на дэзынтэграцыю краіны яшчэ ўлетку 2014 года. Планавалася стварыць ланцуг «народных рэспублік» і такім чынам адсекчы Украіну ад азоўскіх і чарнаморскіх партоў. Фактычна краіну пазбаўлялі магчымасці весці паўнавартасную эканамічную дзейнасць, магчымасці экспарту, бо перамяшчэнне грузаў па чыгунцы ва ўмовах вайны занадта складаная справа. На ягоную думку, «сцэнар рэалізаваць не ўдалося, і цяпер наўрад ці ён будзе рэалізаваны».

Галоўная цэль – не Украіна, а ЕЗ

Украіна – не галоўная цэль расейскай агрэсіі, Крэмль імкнецца разбурыць Еўрапейскі Звяз, выціснуць яе на «задворкі міжнароднай палітыкі».

Аднак расейская агрэсія ва Украіне дала новы сэнс існавання НАТА. Паўночнаатлантычны альянс згадаў, што мусіць выконваць галоўную ролю не толькі ў Еўропе, але і ў свеце.

Падрыхтаваў Юрый Дубіна, belsat.eu


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.