Кадравыя перастаноўкі, якія адбываюцца ў апошні час на розных паверхах улады, усё больш узбуджаюць уяўленне ў розных назіральнікаў. Большасць з іх усё ж схільныя бачыць у гэтым працэсе сімптомы сур’ёзнага крызісу цяперашняй улады.

trimurti_1
Але ёсць і тыя, хто лічыць, што гаворка ідзе проста пра працэс самаўзнаўлення ўладнай вертыкалі — станавога хрыбта кіруючага рэжыму. І яно мае на ўвазе вытворчасць не столькі новых, колькі больш маладых адданых кадраў. Больш чым за дваццаць гадоў кіравання Лукашэнкі такія кадры былі выгадаваныя, выхаваныя і сёння іх паслядоўна сталі ўкараняць не проста ва ўладныя структуры, а на іх кіруючыя пасады.

Сярод такіх «наменклатурных зорак» бачацца, па меншай меры, тры вартыя ўвагі фігуры.

Як вядома, у сыходзячым тры кадры былі ўзнагароджаныя годзе Лукашэнкам ордэнамі: Усевалад Янчэўскі, Ігар Бузоўскі і Міхаіл Орда. На думку шэрагу назіральнікаў, гэтыя кадры апынуліся разам у кіраўніка дзяржавы не выпадкова. І наогул, такія карцінкі для тэлебачання ды іншых у Лукашэнкі выпадковымі не бываюць. Сярод чыноўніцкага люду адразу ж пачаліся размовы аб пасланым такім чынам ім меседжы на тэму «хто ёсць хто ў іх каралеўстве» ў агляднай перспектыве.

Здавалася б, у гэтым трыа з БРСМэмаўскімі біяграфіямі найбольш дасведчаным выглядае 48-гадовы Міхаіл Орда. Кажуць, што ён доктар навук. І сёння гэты доктар засядае ў Савеце Рэспублікі, дзе, трэба меркаваць, працягвае спасцігаць асновы апаратных інтрыг у такога аксакала, як Міхаіл Мясніковіч. Магчыма, бачаць сябе і на яго месцы. А пакуль Орда з’яўляецца прафбосам і трымае на ланцугу праўладную (па сутнасці, дзяржаўную) Федэрацыю прафсаюзаў.

Чытайце па тэме:  Прокопович с Ермаковой пролетели с назначением?

Эканамічная сітуацыя ў краіне не дае спакою ўладатрымальнікам, якія баяцца некіравальных настрояў працоўных. Мяркуючы па тым, што Орду вырашылі пасадзіць у верхнюю палату Нацсходу (у ніжняй ён ужо сядзеў), з пастаўленымі задачамі на працоўным фронце ён спраўляецца. А таму і можа мець перспектывы росту ва ўладных нетрах кіруючага рэжыму.

Што тычыцца 43-гадовага Ігара Бузоўскага, які неяк раптоўна ўзнік на важнай пасадзе намесніка кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі па ідэалогіі, то яго актыўнасць на ніве адданасці ідэалам савецкага мінулага назіральнікі бачылі выключна ў сувязі з тым, што ён сын чэкісцкага палкоўніка. Дый ніколі не чулі, каб ён размаўляў па-беларуску. Публічныя выказванні Бузоўскага наконт рэформаў у адукацыі і значэння СМІ ў жыцці Беларусі, пераконваюць у мадэрнізаваным бачанні ідэолага спосабаў апрацоўкі народа. Павага да яго культурнай спадчыны ніяк не праглядаецца.

Відавочна, паніжэнне ў статусе з першага да звычайнага намесніка кіраўніка адміністрацыі не сведчыць пра яго вялікі ўплыў ва ўладнай вертыкалі. Але гэта сёння. Як уяўляецца, з’яўленне новага міністра адукацыі з партыйным білетам сучаснай КПБ можа надаць палітычную вагу маладому ідэолагу рэжыму. Разам яны павінны — і, хутчэй за ўсё, змогуць — задушыць слабыя намеры рухацца ў бок еўрапейскіх стандартаў у адукацыі і іншых сфер жыцця стабільнай Беларусі.

Да прыкладу, усе надзеі на ўдзел краіны ў Балонскім працэсе канчаткова ператворацца ў ілюзіі. Усведамленне гэтага ўсё больш настойліва прыходзіць у беларускія ВНУ і ў астатнія галіны адукацыі. Наконт СМІ, у прыватнасці тэлебачання, ужо даўно няма ілюзій. Літаральна ўсе сферы жыцця ў Беларусі знаходзяцца пад каўпаком ідэалагічнай вертыкалі — анахранізму савецкага мінулага.

Чытайце па тэме:  Лукашенко произвел ряд кадровых назначений в Вооруженных силах

Варта прызнаць, што асабняком да сваіх партнёраў па ўладным трыа глядзіцца 40-гадовы Усевалад Янчэўскі — памочнік прэзідэнта, начальнік Галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Нягледзячы на сваю маладосць, ён можа прэтэндаваць на месца аднаго з нямногіх ветэранаў акружэння кіраўніка дзяржавы. Яго нярэдка называюць «адзінай светлай галавой» у прэзідэнцкай адміністрацыі. Мабыць таму яму і даверылі куратарства прыбытковага і перспектыўнага праекта «Парк высокі тэхналогій».

Гэты праект разглядаецца ледзь не адзіным праектам, які рэальна развіваецца для будучыні Беларусі. Менавіта гэты кірунак развіцця краіны дазволіў Янчэўскаму апынуцца ў складзе беларускай дэлегацыі, якая наведала ЗША. Кажуць, ён там размаўляў на зразумелай амерыканскім суразмоўцам мове, што ў Мінску ўспрынялі з энтузіязмам. А калі яшчэ звярнуць увагу, наколькі заўважны быў Янчэўскі ў тэлерэпартажах БТ аб гістарычным візіце прэзідэнта Турцыі ў Мінск, то больш нагляднымі становяцца вага і перспектывы маладога доўгажыхара кіруючага рэжыму. Яны ўзаемна запатрабаваныя.

Як уяўляецца, такое трыа выхаванцаў Лукашэнкі ў даволі хуткім часе можа з’явіцца на самым Алімпе ўладнай вертыкалі, якая знаходзіцца сёння ў турбулентным стане.

Раман Якаўлеўскі, Новы час

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: