У Арменіі супраць аўтарытарных замашак спрацавала тая сіла, якая пакуль спіць у Беларусі. Лукашэнка баіцца, што гэтая сіла прачнецца.

Уладзімір Някляеў, Беларуская праўда

 

Чаму Лукашэнка адмяніў канстытуцыйны рэферэндум? Што агульнага паміж беларускім кіраўніком і аксамітнай рэвалюцыяй у Арменіі?

Паэт і палітык Уладзімір Някляеў адказаў на пытанні Беларускай праўды.

-“Я нават не думаў пра рэферэндум” – гэтая цытата Лукашэнкі ўжо стала крылатай.Ці азначае шэта, што беларускі кіраўнік адмовіўся ад канстытуцыйнага рэферэндума ўвогуле?

– Ну, калі не думаў, дык казаў, што збіраецца правесці рэферэндум, не думаючы. Дарэчы, часцяком казаць, не думаючы, адна з уласцівасцяў ягонай натуры, так што тут ніякага дзіва.

Ён хацеў правесці рэферэндум. І збіраўся ў сваім пасланні да парламента і народа агучыць пытанні рэфрэндума. Прапанаваць сябе па сутнасці (павялічыўшы тэрмін прэзідэцкай кадэнцыі з пяці да сямі гадоў) пажыццёвым кіраўніком краіны. Займеўшы гэтую інфармацыю, Беларускі нацыянальны кангрэсс і выступіў з адпаведнай заявай. Мы папярэдзілі, што, не гледзячы ні на якія пагрозы, зробім усё магчымае і немагчымае, каб гэтага не дапусціць.

Лукашэнку не пакінуць мроі пра вечнае валадарства, але цяпер дзеля гэтага яму давядзецца шукаць іншыя шляхі.

-Канстытуцыйны рэферэндум і аксамітная рэвалюцыя ў Арменіі – дзве тэмы, якія чырвонай ніткай пранізваюць усё пасланне Лукашэнкі. Чаму беларускі кіраўнік звязаў дзве, здавалася б, нязвязаныя падзеі?

Чытайце па тэме:  Почему Лукашенко не оставит в покое систему образования?

– Яны звязаныя. І мацней, чым некаму здаецца.

Успомніце, якія асабістыя адносіны дэманстравалі Лукашэнка і ягоны нядаўні армянскі калега Серж Саргсьян, якога ў Арменіі называюць «ценем Лукашэнкі». Насмерць сяброўскія. Лукашэнка пра іх, дарэчы, згадаў: «Я ему говорил!..» Пасля пра келіх віна ўспомніў. А што ён за келіхам віна мог сказаць сябру, у якога прэзідэнцкі тэрмін сканчаўся? Сказаў: «Сканчаецца, дык ідзі? Не чапай толькі, бронь Божа, Канстытуцыю?..»

Я не сцвярджаю, што спосаб застацца наверсе ўлады прыдумаў для Саргсьяна ягоны беларускі сябар. Але калі не наўпроставы, дык ускосны ўплыў Лукашэнкі на тое, што зрабіў Саргсьян у 2015 годзе, калі ініцыяваў канстытуцыйную рэформу, быў. І ў выніку той рэформы, якая падавалася, між іншым, як істотны крок у развіцці дэмакратыі, рэальная ўлада перайшла ў рукі прэм’ер-міністра. Кім і стаў хто?.. Правільна: кім і стаў пасля свайго прэзідэнцтва Серж Саргсьян, загадзя прыгатаваўшы для сябе гэтае месцейка як для першай асобы ва ўладзе. І ўсё было б, як мае быць, калі б у Арменіі не спрацавала супраць аўтарытарных замашак тая сіла, якая пакуль спіць у Беларусі. Народ. Дык вось найбольш Лукашэнка баіцца таго, што сіла гэтая прачнецца. Праз тое і гэтыя звязкі рэферэндума з аксамітнай рэвалюцыяй, і гэтае: «Я ж ему говорил!..»

-Прычыны, якія перакрэслілі ўсе планы ўлады на рэферэндум, выказаны адной цытатай з Лукашэнкі: “Калі нехта лічыць, што мы прымем Канстытуцыю і створым умовы для Майдана і майданутых, гэтага ў краіне не будзе, пакуль я прэзідэнт”. Чаму Лукашэнка пераклаў аўтарства чацвёртага рэферэндума на “майданутых”?

Чытайце па тэме:  Стабильность для Лукашенко – возможность держать страну в кулаке

– Пра ўласцівасць Лукашэнкі казаць, не думаючы, я ўжо згадваў. А яшчэ ў яго ёсць уласцівасць прагаворвацца ў тым, чаго ён насамрэч хацеў і хоча, праз катэгарычнае адмаўленне гэтага! “Ды ніколі! Ды ні ў якім разе, пакуль я прэзідэнт!..” Так што сказанае ім сведчыць толькі пра адно: ён меў намер у чарговы раз змяніць Канстытуцыю. І калі нехта можа ўявіць, што ён хацеў змяніць яе не пад сябе, а, скажам, пад свабоду, пад дэмакратыю, што ж… Але у такім разе скажыце, як вы мяркуеце: што ў фразе “пакуль я прэзідэнт” азначае для Лукашэнкі слова ПАКУЛЬ? Можа быць, да выбараў?..

-Ці дае ўяўленне сённяшні выступ пра тое, у якім напрамку павядзе Лукашэнка краіну? Ці відаць у патоку слоў стратэгія развіцця Беларусі хаця б на год наперад?

– Калі нейкая стратэгія (разам з тактыкай) у пасланні Лукашэнкі да парламента і народа (як гучыць! А чым напоўнена?) і праглядвалася, дык гэта тактыка і стратэгія захавання ўлады. А яна ў яго даўно адна і тая: ціск, запалохванне грамадства, закручванне гаек з тым, каб на гэтых закручаных гайках хоць неяк утрымлівалася ствараная ім мадэль паліцэйскай дзяржавы. Прычым запалохваць ён спрабуе ўсё большую частку грамадства – чаго вартае хоць бы ягонае параўнанне чыноўнікаў спартыўнага і ляснога ведамстваў з бандзюганамі, якіх ён без суда і следства расстрэльваў у сярэдзіне 90-х! І ў той жа час ён сам іх (і ўсіх!) усё больш баіцца. Гэта проста відаць вачах, па рухах, па словах, фразах, якія вырываюцца з-пад свядомасці. Таму «Не надо ломать Конституцию страны под одного человека. А вдруг потом этот человек сломается?..»

Чытайце па тэме:  Лукашенко помолился за Беларусь (фото, видео)

Гэтыя дзве апошнія фразы не мае. Іх сказаў сёння ў пасланні да парламента і народа дзейны кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка. І гэта адзіныя словы ў ягоным пасланні, з якімі я цалкам згодны.

Глеб Хмяльніцкі, Беларуская праўда

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: