Дэзынфармацыйны туман напускаецца на Беларусь, каб адцягнуць увагу грамадства ад галоўных праблем.

niakliaev2-1024x768

Без адкрытасці грамадства, без удзелу ўсіх грамадзян у вырашэнні лёсу краіны каспіралагічныя ідэі і праекты, якія ў нармальнай краіне не могуць здзейсніцца (напрыклад, “зялёныя чалавечкі”), могуць стаць рэальнасцю.

Уладзімір Някляеў пракаментаваў Беларускай праўдзе ўказ №446, які прадугледжвае ўдзел “падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння ў контртэрарыстычных аперацыях, што праводзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі”.

-Адносіны паміж Беларуссю і Расійскай Федэрацыяй заўсёды развілася ў непублічнай сферы.

Нікуды не дзеліся вайсковыя праекты: ні праект стварэння расійскай вайсковай базы ў Беларусі, ні праект стварэння сумеснай сістэмы супрацьракетнай абароны. У агульныя вайсковыя паректы ўпісваецца і ўказ Лукашэнкі №446 па стварэнні нейкіх агульных сіл па “контртэрарыстычнай барацьбе”, якія могуць дзейнічаць супольна на тэрыторыі Беларусі і Расіі.

Увогуле нам падківаюць дазаваную інфармацыю, каб заняць грамадства другаснымі рэчамі, адцягваючы ўвагу ад прынцыповых момантаў. То паўгода “судзілі” Чыжа з кампаніяй, а злыдні на выхадзе аказаліся зусім не злыднямі; пасля пачаўся суд над мытнікамі, чакаецца суд над аўтарамі “Рэгнума” – выпадковымі “дзеячамі” з інтэрнэту, якіх мільёны. А прынцыповыя праблемы – змяненне ўнутранай і знешняй палітыкі кіраўніцтва Беларусі – застаюцца нязменнымі. Ніякіх крокаў насустрач рэформам, а Беларусі найперш патрэбныя палітычныя рэформы, нават на гарызонце не відаць. А дэзынфармацыйны туман над Беларуссю ўздымаецца, каб схаваць ад грамадства прынцыповыя рэчы.

-Ці не бачыце вы ва ўказе пагрозу анэксіі Беларусі?

-Канспіралагічныя версіі непазбежна ўзнікаюць ў выніку таемных дзеянняў дзяржавы. Але такая сакрэтнасць закладзена ў прыродзе любога дыктатарскага ці таталітарнага рэжыма, таму што яны не давяраюць уласнаму народу. Гэта і ёсць адна з прычынаў нашага сённяшняга стану: за ўсе гады праўлення Лукашэнка ні разу не даверыўся ні вялікім людзям нашай краіны (ні Быкаву, ні Бураўкіну, якія так і сышлі з жыцця непачутымі), ні беларускім элітам, ні партыям, ні рухам – нікому. Пакуль Лукашэнка не стане слухаць грамадства, нічога не зменіцца.

Мы не бачым сур’ёзных крокаў улады да пераменаў, усё – падманка: беларусізацыя – бясконцыя вышыванкі прынцыпова не ўплываюць на змену сітуацыі, палітыка робіцца патаемна не толькі на Усходзе, але і на Захадзе. Калі беларуская дэлегацыя накіравалася ў ЗША, то мы даведваемся пра гэты візіт пастфактум, і толькі з паведамленняў амерыканскага боку. Пакуль не будуць зробленыя крокі да адкрытасці грамадства, да ўдзелу ўсіх грамадзян у вырашэнні лёсу краіны, да той пары каспіралагічныя ідэі і праекты, якія ў нармальнай краіне не могуць здзейсніцца (напрыклад, “зялёныя чалавечкі”), сёння могуць стаць рэальнасцю.

Калі мы гаворым пра небяспеку анэксіі, пра небяспеку з’яўлення “зялёных чалавечкаў”, то ініцыятыва Рады Беларускага нацыянальнага кангрэсу з’яўляецца архісвоечасовай. Гаворка ідзе пра тое, каб прыцягнуць увагу беларускага грамадства да гатоўнасці ўсіх сілавых структур (не толькі войска) да абароны сваёй Айчыны. У грамадстве пастаянна ідуць размовы, што сілавыя структуры не гатовыя бараніць незалежную Беларусь. Як вядома, прарасійскасць украінскіх войскаў прывяла ў свой час да страты часткі тэрыторыі Украіны. А міністр абароны дае звычайную адпіску пра тое, што войска ўсіх шапкамі закідае. Хаця трэба было б каб падзякаваць грамадству і прапанаваць канкрэтныя крокі па падвышэнні маральнай і чалавечай гатоўнасці бараніць краіну. Усё зноў запіхваецца ў патаемныя скрыні, склепы, адкуль вылазяць патаемнымі ўказамі і дэкрэтамі. Закрытасць уладаў нясе куды большую бяспеку, чым маргінальныя аўтары нейкіх сайтаў.

Беларуская праўда


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.