Адміністратыўную справу мае разглядаць суддзя Цэнтральнага суда Мінска Валерый Есьман, які апраўдаў спецназаўцаў, якія ледзбве не забілі паэта 19 снежня 2010 года.

Уладзімір Някляеў 19 снежня 2010 года, euroradio.fm

Уладзімір Някляеў 19 снежня 2010 года, euroradio.fm

“І да гэтага чалавека ісці на суд?”, – задаецца рытарычным пытаннем Уладзімір Някляеў.

“Адна за адной прыязджаюць у Мінск замежныя дэлегацыі, кіраўнікам якіх Лукашэнка («цёплы чалавек» на меркаванне старшыні польскага Сенату) распавядае пра пераможную хаду дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі, а канвеер рэпрэсій у зборачным цэху дыктатуры як працаваў, гэтак і працуе… – адзначае Уладзімір Някляеў. – На чарговай позве ў суд – прозвішча суддзі Цэнтральнага раёна г.Мінска В. Есьмана. Таго самага Есьмана, які засудзіў не адзін тузін дэмакратычных актывістаў і прызнаў не вінаватымі спецназаўцаў, якія ледзьве не забілі мяне 19 снежня 2010 г. І да гэтага чалавека йсці на суд?..”

«Ісці!» – сказалі мне доблесныя міліцыянты, якія склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, нават не з’явіўшыся на пл. Свабоды, дзе на мітынгу супраць дыктатуры гэтае самае «правапарушэнне» адбылося. І праўда: чаго хадзіць, ногі таптаць?..

Канвеер рэпрэсій працуе аўтаматычна.

Смяротнае пакаранне ніхто адмяняць не збіраецца, па тры чалавекі ў дзень забіваюць.

Рэформаў ніякіх…

А еўрапейскія перамоўшчыкі з рэжымам пытаюць: «Чаму вы не давяраеце Лукашэнку ў ягоным жаданні павярнуць Беларусь да цывілізаванага свету?..» – адзначае Уладзімір Някляеў.

Чытайце па тэме:  Школа, вучаніца якой загінула на бульбе: Гэта быў выхаваўчы працэс, а не праца


ne

ne1


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.