1 лістапада ў 10 гадзінаў у судзе Ленінскага суда Мінска пройдзе чарговы суд над Уладзімірам Някляевым.

Уладзімір Някляеў, Беларуская праўда

 

«Некляев В.П. осуществил призывы к проведению массового мероприятия с нарушением установленного порядка его организации и проведения», – гэтак міліцыянты кваліфікавалі адказы на пытанні журналіста “Белсат” у пратаколе, пададзеным у суд.

З інтэрв’ю Уладзіміра Някляева тэлеканалу «Белсат»:

«– Я так разумею, што вы таксама збіраецеся на суботнюю (21 кастрычніка) акцыю?

– Не ведаю. Калі буду ў Менску. Я магу не быць у Менску ў гэты дзень.

– А чаму беларусы ўсё ж такі павінны пайсці на гэтую акцыю?

– Дэкрэт №3, супраць якога актыўна пратэставалі на працягу больш як года не толькі прадстаўнікі дэмакратычнай апазіцыі, але і ўсе беларусы, па сутнасці не адменены. Лукашэнка спачатку згадзіўся з тым, што ён няправільны, што трэба нават вярнуць грошы тым людзям, якія былі ў іх забраныя, і некаторым людзям вярнулі. Я быў на адной сустрэчы, і там казалі: «Чаго мы пойдзем на гэтую пратэстную акцыю, калі нам вярнулі грошы?» Але па сутнасці ён, я маю на ўвазе дэкрэт, не адменены, і там нават зроблены не лепшыя для простага люду, а больш жорсткія ўдакладненні. Практычна па гэтым дэкрэце ўсіх, хто па нейкай прычыне часова ці стала не мае працы, можна заявіць як тунеядцаў – і займацца паборамі з іх. Так што калі ёсць воля бараніць свае правы, то трэба ісці і іх бараніць».

Чытайце па тэме:  "Привык исполнять указания". Обвиняемые объясняют, почему не остановили продажу мяса с плесенью

“21-га ў Мінску мяне не было. І я не пытаюся пра тое, што я мог парушыць там, дзе не быў? Але дзе тут «осуществление призывов»?..  Нічога тут няма, апроч «осуществления жесточайшей либерализации», – абураецца Уладзімір Някляеў.


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.