Габрэй Сімон Левінгер з ЗША ўжо некалькі разоў наведвае Слонім. Ён шукае сляды заснавальніка дынастыі слонімскіх хасідаў Аўрама Вайнберга.

Нядаўна яму ўдалося адшукаць каля былых старых габрэйскіх могілак у Слоніме месца, дзе знаходзіўся дом Вайнберга, пiша “РАЦЫЯ”. Спадар Левінгер прывёз у падарунак слонімцам і ўнікальны 15-хвілінны фільм пра Слонім, зняты ў 1929 годзе. Гэтыя кадры Слоніма здымаў былы слонімскі эмігрант Саламон Шэнберг-Левадзі. Ён выехаў са Слоніме ў пазамінулым стагоддзі, жыў у Палестыне і ЗША. У 1929 годзе Саламон Шэнберг-Левадзі наведаў родны горад над Шчарай і зрабіў гэтыя ўнікальныя здымкі, якія захаваліся да сённяшніх дзён. У фільме паказана жыццё габрэяў, цэнтр Слоніма, Слонім з іншых ракурсаў – такім, якім ён быў у 1929 годзе, калі знаходзіўся пад Польшчай. Рэдкія і ўнікальныя дакументальныя кадры Слоніма – гэта пэўная старонка ў гісторыі не толькі Слоніма, але і дакументальнага беларускага кіно.

Чытайце па тэме:  Слоним, 27 января. РЭП проведет бесплатные консультации о защите трудовых прав
Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: