Прэм’ер назваў “не адпаведнай речаіснасці” ініцыятыву даць дзяржаве выключнае права на імпарт некаторых тавараў.

Фота БЕЛТА

Фота БЕЛТА

Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў прэс-службе беларускага ўраду.

Супрацоўніца прэс-службы: “Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў, што інфармацыя аб увядзенні інстытута спецімпарцёраў не адпавядае рэчаіснасці”.

Неўзабаве пасля заявы прэм’ер-міністра ў Міністэрстве прамысловасці паведамілі, што вырашылі адмовіцца ад прыняцця адпаведанага нарматыўнага акта.

Нагадаем, на мінулым тыдні стала вядома, што распрацаваны ўказ Лукашэнкі, згодна з якім дзяржаўным заводам на паўгода будзе перададзенае выключнае права на ажыццяўленне імпарту шэрагу найменняў бытавой тэхнікі ды іншых тавараў.

Крыніца: Еўрарадыё

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...