«Улады Беларусі гатовыя ўключыць у сістэму наземнага вяшчання сваёй краіны адзін з польскіх тэлеканалаў цаною абмежавання вяшчання Белсату»,— пра гэта ў аўторак паведаміла газета «Nasz Dziennik», блізкая да польскай кіроўнай партыі «Права і Справядлівасць»

belsat

— Пад увагу бяруцца два варыянты. Першы — гэта вяшчанне польскай грамадскай тэлевізіі TVP1, але без тэлепрадукцыі, якая праз абмежаванні аўтарскіх правоў не можа паказвацца за мяжой. Гэта датычыць пераважна замежных фільмаў. Замест іх уключалася б вяшчанне інфармацыйнага тэлеканалу TVP Info. Другі варыянт — гэта вяшчанне тэлеканалу TVP Polonia — гаворыцца на сайце выдання.

Паводле газеты, TVP Polonia зьмяніла б сваю праграму адмыслова для аўдыторыі ва Ўсходняй Еўропе і часткова вяшчала б па-расейску, паведамляе Радыё Свабода.

Дырэктарка Белсату Агнешка Рамашэўска-Гузы пракаментавала гэтую інфармацыю наступным чынам:

«Ужо некалькі тыдняў працягваецца наскок на Белсат па абодва бакі мяжы. Пасквіль у «Советской Белоруссии», а цяпер дзіўныя чуткі газеты «Nasz Dziennik».

«Nasz Dziennik» заўважае, што польска-беларускія адносіны апошнім часам моцна палепшыліся. Усё пачалося ад візіту ў Беларусь міністра замежных справаў Польшчы Вітальда Вашчыкоўскага. У кастрычніку Варшаву наведаў Уладзімер Макей. Раней у Беларусі прымалі віцэ-польскага Сейму Рышрда Тэрлецкага і віцэ-прэм’ера Матэвуша Маравецкага.

«Nasz Dziennik» — грамадска-палітычная каталіцкая штодзённая газета ў Польшчы, якая выдаецца з 1998 году.

Чытайце па тэме:  Уважаемые читатели!

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.