Ва Украіне перакуліўся аўтобус з беларусамі. Як паведамляе група ВКонтакте Аўта Мазыр, здарэнне адбылося сёння ў Іванкаўскім раёне Кіеўскай вобласці. Група жыхароў Мазыра вярталася аўтобусам дадому з Кіеўскага аквапарка. Сярод пасажыраў былі дзеці.

Цудам абышлося без ахвяраў. Усе пацярпелыя рушылі ў Мазыр і там многія з іх адразу звернуцца ў лякарню, паведамляе Еўрарадыё.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: