Лідэр «Маладога фронту» Дзяніс Урбановіч выявіў 23 сакавика некалькі актаў вандалізму на тэрыторыі народнага мэмарыялу ў Курапатах. Вандалы размалявалі сіняй фарбай некалькі памятных знакаў. Пазьней кроплі падобнага колеру абаронцы Курапатаў пабачылі каля ўваходу на тэрыторыю рэстарацыі «Поедем поедим», паведамляе Радыё Свабода.

​Вандалы размалявалі ў Курапатах афіцыйны памятны знак на Галгофе і помнік габрэйскім ахвярам. На іх былі нанесеныя «зоркі Давіда» і антысэміцкія надпісы. Пазьней росьпіс такой жа сіняй фарбай быў выяўлены і зь іншага боку ўрочышча, на камяні з крыжом.

Неўзабаве пасьля гэтага кроплі падобнага колеру абаронцы Курапатаў пабачылі каля ўваходу на пляцоўку рэстарацыі «Поедем поедим».

На месца здарэньня адразу пасьля інфармацыі Дзяніса Ўрбановіча прыбылі супрацоўнікі Сьледчага камітэту.

Паводле словаў абаронцы Курапатаў Анатоля Наўмовіча, яны ўзялі на экспэртызу кроплі на бруку каля рэстарацыі.

«Супрацоўнікі СК прыяжджалі на Галгофу. Потым калі актывісты выявілі фарбу на брукаванцы, яны паведамілі міліцыі. Бралі аналіз. Прасілі ў рэстарацыі відэазапісы, але тыя адмовілі. Трэба, маўляў, ордэр», — сказаў Свабодзе Наўмовіч.

Падчас гэтага адбылося яшчэ адно надзвычайнае здарэньне. Каля брамы рэстарацыі зьявіўся мужчына, які распыліў газ з балёнчыка ў актывістаў, ахову і супрацоўніка спэцслужбаў у цывільным. Мужчыну затрымалі.

Як распавёў Свабодзе Дзяніс Урбановіч, у дазены момант Курапаты патрулюе ППС, там правяраюць пашпарты i заплечнiкi ў людзей побач з урочышчам.

20 сакавіка ў Курапатах невядомыя павалілі адразу 14 крыжоў. Двойчы ад пачатку году быў пашкоджаны мэмарыяльны знак ад прэзыдэнта ЗША «Лава Клінтана».

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...