Сенсацыйную навіну з Літвы афіцыйныя журналісты пераніцавалі “для пользы родного законодательства”

Скрыншот з відэа

 

У суботнім нумары “СБ. Беларусь сегодня” за 9 снежня паведамлена, што літоўская дарожная паліцыя спыніла веласіпедыста, які ехаў з хуткасцю 90 кіламетраў на гадзіну. Далей ідзе характэрны сказ: “По правилам дорожного движения страны, велосипедистам запрещено выезжать на шоссе”.

Першакрыніцы ў сеціве пішуць, што веласіпедыст ехаў па аўтамагістралі\аўтабану, і што парушэнне было двайное: і па аўтабану нельга, і ехаў амаль упрытык за фурай, чым ствараў аварыйную сітуацыю.

Зрабіў запыт у структуру веласіпедыстаў balticcycle.eu , ці сапраўды ў Літве нельга ехаць па шашы. Адказ быў: “У Літве існуе забарона ехаць па аўтабанах і хуткасных магістралях, на якіх дазволеная хуткасць 110 км\гадз. і больш. Прыкладам, гэта аўтабаны Вільня – Коўна – Клайпеда або Вільня – Панявежыс. На нацыянальных трасах дазволеная хуткасць складае 90 км\гадз., і ехаць на веласіпедзе, натуральна, дазволена”.

Між тым, у Рэспубліцы Беларусь рух вела па шашы насамрэч забаронены (п. 148 Правіл дарожнага руху, зацверджаных Указам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28.11.2005 № 551). Веласіпедысты маюць рухацца па ўзбочыне, злева ад суцэльнай белай лініі.

Вось і думаю: СБ няйначай, ня вытрымала, каб не жаданае за рэальнасць – маўляў, правільнае рашэньне, і ў Літве так!

А вось і ня так. Пра гэта і мноства фота велатурыстаў у сеціве, якія масава і з бачным задавальненнем кацяцца па літоўскіх дарогах.

Дарэчы, аўтабанаў у Беларусі, у строгім значэнні слова, няма ніводнага.

Яўген Бяласін, для Беларускай праўды

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: