Увечары 14 снежня некаторыя карыстальнікі хатняга інтэрнэту ад velcom (раней — брэнды «Атлант Тэлекам», «Гарант» і «Інфалан») паведамлялі пра праблемы з доступам да сайту belaruspartisan.org.

Падобна, што праблема закранула ня ўсіх карыстальнікаў правайдэра, але значную частку «хатніх» карыстальнікаў (у бальшыні «мабільных» карыстальнікаў сайт працаваў, у тым ліку тады, калі блякаваўся праз хатні інтэрнэт).

Некаторым паказвалася паведамленне пра ўнясенне адрасу ў «спіс абмежаванага доступу» паводле ўказу Аляксандра Лукашэнкі № 60 2010 году. Паведамленняў пра блякаванне праз уключэнне ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў нікому з карыстальнікаў не паказвалася.

Начальнік аддзелу карпаратыўных камунікацыяў velcom Вячаслаў Смірноў заявіў Свабодзе, што пра такія выпадкі ня ведае і прасіў перадаць звесткі пра тое, у якіх сетках блякуецца сайт.

Карыстальнікі іншых правайдэраў раз-пораз таксама паведамлялі пра недасяжнасць «Беларускага партызану». Калі ў Twitter адзін з карыстальнікаў напісаў, што да сайту няма доступу праз МТС, афіцыйны акаўнт «МТС Беларусь» папрасіў удакладніць нумар дамовы і імя карыстальніка — але іншы абанэнт МТС неўзабаве заявіў, што доступ да сайту не блякуецца. Карстальнікі найбуйнейшага дзяржаўнага правайдэра byfly («Белтэлекам») пра блякаванні не паведамлялі.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: