Блогера будуць судзіць за пінскую акцыю, якая прайшла 11 сакавіка. Справу гамельчука разгледзяць у судзе Савецкага раёну Гомля.

Максім Філіповіч

18 красавіка да Максіма Філіповіча прыходзілі міліцыянты, калі дома была толькі ягоная маленькая дачка, піша Белсат.

Максім Філіповіч – вядомы відэаблогер, які вядзе канал «Гарантий НЕТ».

У сакавіку і красавіку ён правёў у зняволенні 23 дні – за ўдзел у акцыях недармаедаў у Берасці, Пінску і Маладзечне. За кратамі Філіповіч трымаў галадоўку.

Максіма Філіповіча затрымлівалі 13 сакавіка ў доме бацькоў. Ён трансляваў сваё затрыманне ў сацыяльнай сетцы.

Блогера спачатку арыштавалі на 13, а пазней яшчэ на 5 содняў за ўдзел у акцыі недармаедаў у Берасці.

31 сакавіка блогер павінен быў выйсці на волю, але яму далі яшчэ 7 содняў за ўдзел у акцыі недармаедаў у Маладзечне. 5 красавіка яго выпусцілі.

На акцыі пратэсту супраць Дэкрэту №3 ў Пінску Максіма спрабавалі выкрасці невядомыя.


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Add comment

E-mail is already registered on the site. Please use the Login form or enter another.

You entered an incorrect username or password

Sorry, you must be logged in to post a comment.