«Твайму стылю» удалося выйсці на сувязь з самім Віталём, які лічыць, што быў затрыманы менавіта з-за сімволікі.
 budko
– Выпусцілі і тое добра. А затрымалі за шалік з зарэгістраванай сімволікай — Пагоняй. Пра што тут яшчэ можна казаць… На відэа, якое глядзелі ў судзе, усё паказана: мы разглядалі шалік. Супрацоўнікі міліцыі мне сказалі: пройдзем, каб усталяваць асобу. Але у мяне быў пашпарт і я паказаў яго. Тады яны вырашылі дзейнічаць інакш.
У вас столькі матчаў за зборную з гэтым шалікам. Раней затрымлівалі?
– Так, шалік заслужаны. Асабіста мяне не затрымлівалі, а вось маю жонку з ім ужо выводзілі.
-Што пажадаеце іншым фанатам?
— Жадаю ўдачы. А зараз еду дамоў.
Пасля суда Віталя ўжо чакала машына гарадзенцаў, якая павезла яго дадому. У бліжэйшы час фанаты абвесцяць збор сродкаў на пагашэнне штрафаў.
Віталь Будзько і яшчэ двое фанатаў затрыманыя ўчора ў Барысаве. Сёння суд Барысаўскага раёна аштрафаваў усіх трох на 1,8 мільёна рублёў кожнага па абвінвачанні ў супраціве міліцыі і лаянцы.
Чытайце па тэме:  Былы міліцыянт аштрафаваны за абразу беларускай мовы

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.