У фінале ў цяжкім баі беларус перамог украінскага вундэркінда Васіля Сарокіна. Гэта адзінае першае месца ў складзе зборнай Беларусі.

Віталь Гуркоў, фота Яўгена Валошына

У першым раўндзе беларус быў лепшы практычна ва ўсіх кампанентах, у другім – прайграў, ў трэцім – здолеў змяніць тактыку і дабіцца перамогі. На жылах, насуперак логіцы. Менавіта таму Гуркоў і стаў народным чэмпіёнам.
Гэта адзіны залаты медаль у складзе зборнай Беларусі, паведаміў журналіст Яўген Валошын.

Апроч Гуркова, са зборнай Беларусі на п’едэстал падняўся толькі Мікіта Шостак (81 кг, 18 год).

Хоць гэта адныя з самых сур’ёзных перамог у кар’ерах Гуркова і Шостака, яны не атрымаюць прэмій за Сусветныя гульні з-за бюракратычных нюансаў. Для параўнання, залатым медалістам у складзе зборнай Тайланда выплацяць па 50 тысяч долараў.

Нагадаю, што цягам турніру Віталь выбіў з барацьбы Diogo Colado, якому нядаўна прайграў у Мінску на чэмпіянаце свету.

Сёння ў польскім Уроцлаве Сусветныя гульні-2017 завяршаюцца.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: