Не, ну не гаварыце мне, што ня трэба глядзець расейскія ток-шоў.

Віталь Цыганкоў, svaboda.org

 

Па-мойму, яны нясуць вялікі выхаваўчы эффект. Уключыш выпадкова раз на месяц, і адразу надоўга пранікаешся думкай, наколькі мы ўсё ж людзі зь іншых цывілізацыяў, з іншых планет, я б нават сказаў. Бо ў іх там проста нейкая альтэрнатыўная рэальнасьць)

Учора ў Салаўёва, абмеркаваньне Сірыі. Галоўная тэза – перамаглі там усіх расейцы, а падступны Захад чамусьці лічыць, што перамагла «кааліцыі з 60 дзяржаваў». Крадуць, сволачы, нашу рускую перамогу, як крадуць і перамогу ў Другой сусьветнай вайне, дзе яны ўвогуле нічога не рабілі, а ваявалі толькі мы.

А чаму крадуць? Бо баяцца Расеі. Вось прачынаецца Трамп з раніцы, і глядзіць свой распарадак дня. Што там па графіку? Пункт першы – баяцца Расею. І ёсьць чаго баяцца, бо толькі рускія ракеты траплялі дакладна ў вокны тэрарыстам, рускія лазутчыкі пранікалі ў падземныя доты (не іначай, як скрозь сьцены праходзілі, гэта ваенная таямніца)

А яшчэ гэтыя с***і, лібералы, унутры краіны, кажуць, што грошы трэба на пэнсіі і заробкі даваць. Гэта правакацыя, яны хочуць здаць нашу перамогу і разваліць краіну. Грошы трэба даваць толькі на новыя бомбы і ракеты.

І ўвогуле трэба паказваць сваю сілу, працягвае другі. Нанесьці ўдар па Кіеву, разбамбіць плантацыі ў Аўганістане, забраць нарэшце Басфорскі праліў, размясьціць нашы ваенныя базы на Сейшелах, у Ванкуверы і каля Сан-Дыега. Сан-Дыега! Гэта горад у ЗША на мяжы з Мексікай.

І вось скажыце мне, яны – адэкватныя? У іх ВУП падае, дэградацыя навукі, адукацыі і аховы здароўя, выміраньне цэлых рэгіёнаў – а яны пра базы ў Канадзе мараць.

І як вяршыня, пытаньне Салаўёва журналісту, які працаваў у Сірыі – «Так что — мы, русские, лучше всех?»

Той неяк сумеўся, адказаў невыразна, асьцярожна. А трэба было сказаць усю праўду – “да, у нас, русских, три сердца и четыре яйца. Мы вообще особый вид людей»

Апошняя фраза была б падобна на праўду.

Віталь Цыганкоў, facebook.com

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: