Гэта азначае, што падчас выбараў палякі галасавалі б ня толькі за сябе, але й за непаўналетніх дзяцей.

Яраслаў Говін Fot. Patryk Ogorzałek / Agencja Gazeta

 

Віцэ-прэм’ер, міністар навукі й вышэйшай адукацыі Польшчы Яраслаў Говін прапануе ўвесці гэтак званае «сямейнае галасаванне». Гэта азначае, што падчас выбараў палякі галасавалі б ня толькі за сябе, але й за непаўналетніх дзяцей. Такім чынам, калі сям’я складаецца з двух бацькоў і двух непаўналетніх дзяцей, то агулам у выбарах яны маглі б аддаць чатыры галасы.

«Дзеці – гэта будучыня Польшчы. Палякі, якія выхоўваюць дзяцей, думаюць ня толькі пра сябе, але й пра Польшчу, і таму маюць права прымаць рашэнні пра лёс краіны ў імя будучыні сваіх дзяцей», – сказаў палітык. Пры гэтым Говін падкрэсліў, што прапанаванае ім вырашэнне магло б быць у новай Канстытуцыі, пра прыняцце якой даўно гаворыць кіруючая кансэрватыўна-каталіцкая партыя «Права й справядлівасць» (ПіС).

Дзеючая польская Канстытуцыя аднак не прадбачыць такой магчымасці, каб бацькі галасавалі за непаўналетніх дзяцей, а для змены асноўнага закону ПіС ня мае канстытуцыйнай большасці ў парлямэнце.

Частка польскіх аглядальнікаў і СМІ назвала ідэю Яраслава Говіна «курʼёзнай прапановай», падкрэсліваючы, што падобнае вырашэнне не існуе анідзе на свеце.

Польскае Радыё

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: