У Глуску п’яны лейтэнант міліцыі наехаў на двух падлеткаў, якія былі на ходніку. Хлопцы ў шпіталі, вядзецца службовае правяранне. Сітуацыю вакол інцыдэнту ў студыі «Белсату» каментуе кіраўнік «Прававой дапамогі насельніцтву» і былы следчы Алег Волчак.

На пытанне чаму на міліцыянтаў не завялі крымінальную справу, Алег Волчак кажа, што не міліцыя прыкрываецца крымінальна-працэсуальным кодэксам, каб вытрымаць 10-дзённы тэрмін.

«На маю думку, 10 дзён тут не патрэбныя – крымінальную справу можна заводзіць хоць сёння: працаўнік праваахоўных органаў быў у нецвярозым стане? Быў. Парушыў правілы дарожнага руху? Парушыў», – кажа Волчак.

Былы следчы ўпэўнены, што справу завядуць – «гэта відавочна».

Волчак не здзіўляюць паводзіны міліцыі:

«Памятаеце здарэнне са збітай на пераходзе дзяўчынай міліцэйскім аўтам? Яны хацелі замяць гэтую справу. Я тады прапанаваў міністру [унутраных справаў], каб расследаванне ініцыяваў ён, а не пачыналі распаўсюджваць незалежныя медыі».

Больш нашага суразмоўцу здзіўляе тое, чаму на гэтыя факты не рэагуе генеральны пракурор [Аляксандр] Канюк.

«Гэтак ствараецца агульны недавер да ўладаў – і гэта напярэдадні выбараў (сёлета мясцовых, налета – прэзідэнцкіх). У краіне неяк цалкам знік пракурорскі нагляд – атрымліваецца, што Следчы камітэту ў нас сам па сабе. Натуральна, што яны будуць прыкрываць сваіх: 80 % Следчага камітэту складаецца з міліцыянтаў.

Каб следства не стаяла на месцы, Волчак раіць мяняць тактыку самім пацярпелым і грамадскасці.

Чытайце па тэме:  «Ніхто не ведае, што ты тут. Закінем цябе ў падвал». Міліцэйскае бязмежжа ў Століне

«Сёння ёсць сацыяльныя сеткі. Вось, ёсць два хлопчыка. Раю стварыць старонку пра іх і кожны дзень інфармаваць як ідзе следства, каб тэма не замоўчвалася, – кажа Волчак.


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.