Прынамсі восем чалавек, уключна з палітыкамі Мікалаем Казловым і Віталём Рымашэўскім, затрыманыя на Кастрычніцкай плошчы ў цэнтры Менску 25 сакавіка. За некалькі кварталаў ад яе затрыманыя музыкі Лявон Вольскі, Ігар Варашкевіч, Зьміцер Вайцюшкевіч і Павел Аракелян, якія рыхтаваліся да імправізаванага выступу на Камсамольскай вуліцы, паведамляе Радыё Свабода.


Ніякіх акцыяў на дзень або вечар 25 сакавіка ў Менску не анансавалі, але ў цэнтры сталіцы зранку дзяжурылі аўтазакі і «людзі ў цывільным». Апэратыўна атрымаць камэнтар менскай міліцыі не ўдалося.

Затрыманьні, пра якія вядома:

Алена Талстая

Віталь Рымашэўскі

Мікалай Казлоў

Віктар Кавалькоў (айцец Вікенцій)

Юры Палейка

Міхаіл Савіцкі

Андрэй Рогаў

Лявон Вольскі

Мар’яна Вольская

Зміцер Вайцюшкевіч

Ігар Варашкевіч

Павел Аракелян​

У 21 гадзіну з Цэнтральнага РАУС вызвалілі ўсіх затрыманых музыкаў і Мар’яну Вольскую.

На Ігара Варашкевіча, Лявона Вольскага, Змітра Вайцюшкевіча і Паўла Аракеляна склалі пратаколы за спроу правесці вулічны канцэрт, паведамляе Наша Ніва.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...