Здзекаваўся, прыніжаў гонар і годнасць ды збіваў навучэнцаў. А таксама прапагандаваў ідэі «рускага міру» і праваслаўя. У Слуцку распачаўся судовы працэс над намеснікам дырэктара Менскай абласной кадэцкай вучэльні, якога абвінавачваюць у перавышэнні ўлады і службовых паўнамоцтваў, паведамляе Белсат.

Фота: REUTERS / Vasily Fedosenko

 

На судзе была Вольга Чайчыц:

-Уражанні пасля паседжання дзіўныя, таму што там знаходзіўся не толькі былы выхавацель, але і пацярпелыя кадэты. І ніхто з тых, хто быў на судзе, не прызнаваў віну выхавацеля. Сам Булгак адмаўляўся, што ён збіваў кадэтаў, а кадэты казалі, што ён іх збіваў і прыніжаў. Але яны не лічаць, што гэта было кепска ці няправільна. Яны лічаць, што ўсё гэта было па справе, што яны сапраўды, калі ён іх збіваў, штосьці кепскае рабілі, адступаліся, як правіла, ад рэжыму, ад распарадку ў гэтай вучэльні.

Сам Булгак шмат распавядаў пра тое, які рэжым у гэтай вучэльні. Што там забараняецца зусім карыстацца тэлефонамі, а толькі на выходных. І калі людзі гэтае правіла парушаюць, напрыклад, здаюць свае тэлефоны, а маюць яшчэ нейкія і сакрэтна імі карыстаюцца, то ўжо і на выходных ім забараняюць карыстацца тэлефонамі. Ён распавядаў пра гэта, як пра вельмі жорсткае парушэнне правілаў! […]

Ён сам распавядаў пра выпадак, калі ўзяў кадэта за каўнер вопраткі, «выпадкова» зачапіў нос, і ў таго пайшло кроў. Калі паказанні даваў кадэт, то ён сказаў, што яго ўдарылі тры ці чатыры разы па твары…

Але самыя кадэты ўпэўненыя, што так з імі і трэба. А бацькі, апекуны і прыёмныя бацькі некаторых кадэтаў кажуць: іх жа трэба неяк выхоўваць! Цікава, што з усіх пацярпелых, а іх 9 чалавек, на судзе іх было 5, ніхто не пісаў скаргу ў міліцыю. Следчы камітэт сам распачаў справу без удзелу кадэтаў.

– Як тады стала вядома пра выпадкі здзекаў? Чаму бацькі, кадэты і выкладчыкі маўчалі?

-Яны і зараз маўчаць. Мы на камеру не змаглі зняць, яны адмаўляліся казаць штосьці. На самым судзе пракурор спрабаваў выцягваць адказы на пытанні, а яны казалі, што мы не хочам каментаваць. Тады суддзя казаў, што вы будзеце пакараныя, калі не будзеце казаць, вы абавязаныя гэта рабіць. І прымушалі іх даваць сведчанні. Ім прыходзілася казаць, што ім давалі пстрычкі, ці білі нагой па ягадзіцах, ці ў патыліцу рукой. Але кожны раз яны праз сябе пераступалі, каб гэтае сведчанне сказаць…

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: