Паглядзеў і я інтэрвію прэс-сакратаркі Лукашэнкі.

Наталья Эйсмонт и Александр Лукашенко, Sputnik Армения

 

1.З забаўнага. У пачатку інтэрвію Эйсмант кажа літаральна наступнае – “масштаб личности, масштаб мысли. Каждый день поступают такие задачи, такие вопросы, которых ты вчера даже не мог представить». На гэтым моманце я нават унутрана напружыўся, чакаючы, пра што ж яна зараз раскажа. Можа, пра выпрацоўку стратэгіі разьвіцьця краіны, ці стварэньне нацыянальнай ідэі, ці там хаця б план пашырэньня экспарту. І тут Эйсмант раскрывае “маштаб ідэяў” – аказваецца, размова ідзе пра навагодні баль і пра хакейную сэрыю. Маштаб зашкальвае, лішне казаць.

2. Непрыхаванае захапленьне Эйсмант сваім шэфам – гэта шчыра, гэта не акторская гульня. У якога Румаса ці Калаўра так шчыра не атрымаецца. Думаю, гэта захапленьне – вынік набліжанасьці, душэўнага кантакту. Мне расказвалі пра парадаксальную сітуацыю, што зараз вузкае кола людзей, якім Лукашэнка давярае, складаюць амаль выключна жанчыны — Качанава, Эйсмант, Дар’я Шманай.

3. Эйсмант: “Давайте говорить прямо – все, кто работает в Администрации, обязаны думать в одной тональности”. Прэс-сакратарка пацьвердзіла тое, пра што мы здагадваліся – унутры Адміністрацыі ніхто не пярэчыць Лукашэнку, ніхто зь ім не дыскутуе, не выказвае адрозных думак, не дае альтэрнатыўных ацэнак. Пытаньне толькі ў тым, каб больш творча абгрунтаваць ідэі шэфа. Што і прадэманстравала Эйсмант, нязграбна праслаўляючы дыктатуру.

Віталь Цыганкоў

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: