Актывіст анархісцкага руху Вячаслаў Касінераў і ягоная жонка Марына Насенка былі прыцягнутыя да адміністратыўнай адказнасці па арт. 17.11 КаАП (Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці ці прапагандуе такую дзейнасць), паведамляе Белсат.

Вячаслаў Касінераў і Марына Насенка, Facebook

 

Падставай для адміністратыўнага пераследу сталі здымкі актывістаў у шапцы з надпісам «Class War» (класавая вайна), выкладзеныя ў «Facebook». Гэтую надпіс міліцыя і суд палічылі экстрэмізмам.

У выніку суд Маскоўскага раёну 1 лістапада аштрафаваў Касінерава на 45 базавых велічыняў (1102,5 рублёў), а Насенку на 30 базавых велічыняў (735 рублёў).

«Неяк так выглядае далейшы наступ на свабоду слова і меркаванняў у краіне. Ініцыятарам усяго гэтага цырку з’явіўся рапарт ГУБАЗіКу, у якім яны праштудыравалі нашыя старонкі і знайшлі, якім чынам нам можна перадаць «прывітанне», – адзначыў Касінераў на сваёй старонцы ў сацсетцы.

Гэта не першы выпадак, калі актывістаў штрафуюць за надпіс «Class War» на адзенні. Сёлета 12 ліпеня байцы АМАПу затрымалі актывістку анархічнага руху Марыю Рабкову. На яе складзены пратакол ч.2 арт. 17.11 КоАП – «Распаўсюд экстрэмісцкай прадукцыі». Суд Менскага раёну аштрафаваў дзяўчыну на 9 базавых велічыняў (220,5 рублёў).

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: