4 мая суддзя Цэнтральнага суда Мінска Міхаіл Хома арыштаваў лідэра руху салідарнасці «Разам» Вячаслава Сіўчыка на 15 сутак.

Вячаслаў Сіўчык (у цэнтры) у судзе, Facebook

Палітыка абвінавацілі ў парушэнні ч. 3 арт. 23.34 КаАП (паўторны ўдзел у несанкцыянаваным  мерапрыемстве цягам года).

Сведкі-міліцыянты заявілі, што Сіўчык крычаў у мікрафон «Жыве Беларусь» і «Баста».

У апошнім слове палітык заявіў, што абвяшчае галадоўку супраць умоваў утрыманьня ў турме на Акрэсьціна.

Вячаслава Сіўчыка напярэдадні невядомыя выцягнулі з маршруткі, якая напраўлялася з Барысава ў Мінск.

Беларуская праўда

Чытайце па тэме:  Ольгу Николайчик вывезли из ЦИПа в неизвестном направлении, а на встречающих бросили группу захвата

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Leave a comment