У рамках “брэкзіту” дэпутаты брытанскага парламента прынялі ў другім чытанні закон пра адмену агульнаеўрапейскага заканадаўства на тэрыторыі Злучанага Каралеўства.

Фота: pixabay.com

 

Абмеркаванне працягвалася больш за 13 гадзін, перадае ЕЎРАРАДЫЁ са спасылкай на Бі-Бі-Сі. У ноч на аўторак за законапраект прагаласавалі 326 дэпутатаў Палаты абшчынаў, супраць — 290. Цяпер камітэты Палаты абшчын будуць абмяркоўваць законапраект больш дэталёва — на гэта ім даецца восем дзён. Пасля гэтага закон адправіцца ў Палату лордаў.

Адмена еўрапейскага заканадаўства пакладзе канец юрысдыкцыі Еўрапейскага суда на брытанскай тэрыторыі.

Цяпер у Брытаніі дзейнічаюць больш за 12 тысяч агульнаеўрапейскіх законаў i палажэнняў — ад правоў працоўных да абароны навакольнага асяроддзя. У рамках выхаду з ЕС Вялікабрытанія мусіць змяніць іх.

У мінулыя выходныя напярэдадні галасавання ў брытанскім парламенце некалькі тысяч людзей выйшлі на вуліцы Лондана, пратэстуючы супраць выхаду краіны з Еўрасаюза.

Чытайце па тэме:  Брытанскага журналіста закавалі ў кайданкі і білі па твары

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.