Самымі шпаркімі тэмпамі насельніцтва скарачаецца ў Віцебскай вобласьці — мінус 6,8 тысячы за год. Радыё Свабода паглядзела, у якіх беларускіх гарадах жыхароў усё ж становіцца больш.

За год насельніцтва Беларусі скарацілася па ўсіх абласьцях і ў Менску: мінус 26 011 чалавек, паводле Белстату, за 2018 год. Найбольшае скарачэньне — у Віцебскай вобласьці: мінус 6846 чалавек. Найменшае — у Менску: мінус 13 чалавек.

Найбольшымі тэмпамі скарачаецца насельніцтва на вёсцы: мінус 22 720 чалавек за год. У горадзе скарачэньне не такое імклівае: мінус 3291 чалавек за год. Глядзім, дзе насельніцтва расьце, нягледзячы на агульную адмоўную дынаміку, а дзе скарачаецца.

Дзе расьце

У Берасьці за год дадалося 1011 чалавек, а сельскае насельніцтва па ўсёй вобласьці скарацілася на 3655 чалавек. Гэта значыць, што жыхары вёсак пераяжджаюць у гарады. Найбольш прывабным, мяркуючы па статыстыцы, выглядае абласны цэнтар.

Такая дынаміка ўласьцівая для ўсіх гарадоў — напрыклад, у Бярозе прыбавілася 67 жыхароў, а вясковае насельніцтва па ўсім раёне зьменшылася на 275 чалавек. А вось у Берасьцейскім раёне сельскіх жыхароў паболела на 18 чалавек — гэта зьвязана з блізкасьцю абласнога цэнтру.

Гарады, дзе найбольш прырасло насельніцтва:

Берасьце (+1011 чалавек)
Горадня (+848)
Жлобін (+331)
Пінск (+202)
Фаніпаль (+135)
Жодзіна (+90)
Салігорск (+86)
Янаў (+85)
Кобрынь (+75)
Дзяржынск (+73)
Стоўпцы (+70)
Івацэвічы (+69)

Дзе скарачаецца

Найбольш насельніцтва скарачаецца ў вёсках, але ёсьць і гарады, дзе гэты працэс адбываецца даволі імкліва. Вось у гэтых гарадах насельніцтва за год скарацілася найбольш:

Ворша (—585)
Бабруйск (—570)
Барысаў (—299)
Наваполацак (—286)
Полацак (—254)
Сьветлагорск (—252)
Маладэчна (—150)
Рэчыца (—130)
Гарадок (— 116)
Крычаў (—96)

А так выглядае скарачэньне насельніцтва па абласных цэнтрах:

Віцебск (—879)
Гомель (—474)
Магілёў (—243)
Менск (—13)

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...