Малады фельчар адразу стаў героем навінавых стужак і журналісцкіх матэрыялаў. Ім аказаўся выпускнік Слонімскага медкаледжа Аляксандр Братчук.

Аляксандр Братчук, фота Дзяніса Каралькевіча

 

Многія навінавыя сайты нядаўна расказвалі пра выпадак, калі 60-гадовы грама­дзянін Польшчы вырашыў пакатацца на веласіпедзе па Белавежскай пушчы, скарыстаўшыся магчымасцю бязвізавага праезду. Аднак не праехаўшы і двух кіламетраў пасля пункта пропуску, турыст стаў дрэнна пачувацца. Пагранічнікі выклікалі «хуткую», піша Газета Слонімская.

На экстранны выклік прыехаў Аляксандр Братчук, выпускнік Слонімскага медыцынскага каледжа.
Як расказаў малады фельчар карэспандэнту «ГС», спачатку ён крышачку разгубіўся, бо мае невялікі досвед і працуе фельчарам толькі год. Да таго ж такі выпадак быў у яго працы ўсяго другі.

— Чалавек знепрытомнеў, перастаў дыхаць — наступіла клінічная смерць, — расказвае падрабязнасці Аляксандр.

У такія крытычныя моманты, як лічыць малады чалавек, трэба ўмець захоўваць вытрымку, бо можна страціць час. Фельчар з пасёлка Шарашова, што на Пружаншчыне — менавіта там па размеркаванні працуе Аляксандр, тады разумеў, што жыццё чалавека ідзе на секунды. Ён увёў неабходныя лекавыя прэпараты, працягваў штучную вентыляцыю лёгкіх і непрамы масаж сэрца, якія да яго рабілі пагранічнікі.

— Рэанімацыйныя дзеянні праводзілі разам з польскімі калегамі, якія перасяклі мяжу на рэанімабілі. Сэрца ў пацярпелага стала працаваць, — распавядае Аляксандр.

Дарэчы, польскія медыкі высока ацанілі прафесійныя дзеянні беларускага калегі.

Чытайце па тэме:  Минское эхо смоленской катастрофы: охранник консульства Польши разогнал активистов, а Нину Богинскую задержали за бело-красно-белый флаг (фото)

Аляксандр Братчук — ура­джэнец Маларыты. Скончыў Слонімскі медыцынскі каледж, пра які адзываецца толькі з лепшага боку. З цеплынёй успамінае дырэктара Андрэя Грыпіча, куратара Дзіяну Карпіцкую, выкладчыка Тамару Граніну і наогул усіх настаўнікаў. Лічыць, што толькі сплаў тэорыі з практыкай могуць даць добры вынік у падрыхтоўцы дасведчанага медыка. І ў сваёй прафесіі ён не расчараваўся, хоць і не планаваў адразу звязваць свой лёс з медыцынай.

— Дапамагаеш людзям, выратоўваеш іх жыцці, якія іншы раз залежаць толькі ад цябе, атрымліваеш новыя веды — усё гэта надае сэнсу абранай мной справе. І гэта штодзённа робяць мае калегі, — расказвае фельчар пра тое, што стымулюе яго ў гэтай няпростай прафесіі. А сваім пацыентам ён раіць сачыць за сваім здароўем, не зацягваць хваробу і не адкладваць візіт да доктара.


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.